Вікісховішча:Відэа

This page is a translated version of a page Commons:Video and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Video and have to be approved by a translation administrator.
Shortcuts

«Вікімэдыя» прымае і заахвочвае запампоўку відэафайлаў у Вікісховішча. Відэазапісы, падобна выявам, маюць быць пад вольным дазволам. Пажаданы відэавыгляд — ВП9 (анг. VP9) у кантэйнэры ВэбМ (анг. WebM), але Тэора (анг. Theora) з кантэйнэрам Огв (анг. Ogv) і ВП8 (анг. VP8) або Альянснае відэа 1 (АВ1, анг. AV1) у кантэйнэры ВэбМ таксама дапушчальныя. Перайдзіце ў Дапамога:Пераўтварэньне відэа наконт дапамогі ў пераўтварэньні ў пажаданы выгляд.

Вікіпэдыя: Выданьне-2014


Важнасьць відэа

Існуе прыблізна 286 тыс. відэафайлаў у Вікісховішчы (2024 год).

Добрыя прыклады відэазапісаў:

  • відэазапісы прыроды, такія як запіс маляўнічага віду або ўрагану (прыкл. № 1);
  • відэазапісы дзікай прыроды, такія як паводзіны жывёлаў (прыкл. № 1);
  • спартовыя відэазапісы, такія як паказ пэўнага правіла або спосабу гульні (прыкл. № 1);
  • культурніцкія відэазапісы, такія як пляска або музычныя відэазапісы (прыкл. № 1);
  • архітэктурныя відэазапісы, такія як элемэнты будынка або будоўля (прыкл. № 1);
  • відэазапісы такіх падзеяў, як пратэсты, парады, нарады і ўрачыстасьці;
  • навуковыя відэазапісы, такія як хімічныя досьледы (прыкл. #1);
  • паказы прыладаў, як яны працуюць (прыкл. #1);
  • нагляднасьць 3-вымерных дадзеных, дзе адно з вымярэньняў паказваць як час (прыкл. #1 і #2);
  • гістарычныя відэазапісы (прыкл. #1 і #2).

Зірніце Сьпіс Віківідэа-праектаў. Існуе адмысловае абмеркаваньне і дапаможны сьпіс рассылкі для стваральнікаў відэа ў праектах «Вікімэдыі» — ВікіВідэа-с (архіў). Можаце таксама далучыцца да сьпісу рассылку Мультымэдыя-дружыны Фундацыі «Вікімэдыя» (архіў).

Выгляды відэа

Некалькі выглядаў файлаў выкарыстоўваюць для відэа ў Сеціве, але найбольш пашыраныя ў карыстаньні не адкрытыя выгляды або безганарарныя. «Вікімэдыя» выкарыстоўвае 3 выгляды:

  • ВэбМ (кодэкі Альянснае відэа 1 [АВ1, анг. AV1], ВП9 [анг. VP9] і ВП8 [анг. VP8] падтрымліваюцца);
  • Огг Тэора;
  • Фазы 1 (ЭГРМ-1, анг. MPEG-1) і 2 (ЭГРМ-2, анг. MPEG-2) Экспэртнай групы ў рухомых малюнках (ЭГРМ, анг. MPEG).

Гэтыя выгляды адкрытыя і безганарарныя. Глядзіце Вікісховішча:Віды файлаў#Відэа наконт дадатковых падрабязнасьцяў. Вікісховішча не падтрымлівае больш пашыраныя ў карыстаньні, абцяжараныя патэнтам відэавыгляды, такія як перадавое (ПВК, анг. H.264) і высокаспраўнае (ВСВК, анг. H.264) відэакадаваньне, якія выкарыстоўваюць у файлах МП4 (анг. MP4) і хуткачаснага выгляду (ХЧВФ, анг. MOV), бо карыстаньне імі можа запатрабаваць выплаты ганарару.

Запампоўка відэа

Хада загрузкі відэазапісу падобная да запампоўкі выявы. Найперш, упэўніцеся, што відэа пад вольным дазволам і ў межах ахопу. Цяпер у вас ёсьць 2 выбары:

  • Пераўтварыць відэа ў выгляд Тэора або ВэбМ, калі тое яшчэ не ў адным з тых выглядаў. Запусьціце «Майстра загрузкі» і выконвайце ўказаньні. Інакш, можаце скарыстаць магчымасьць масавай загрузкі. Улучыце належныя прадметныя катэгорыі. Загрузка зойме некаторы час. Файлы ня могуць быць больш за 4 гігабайты. Тэарэтычна, таксама магчыма разьдзяліць відэа на карацейшыя часткі і запампаваць кожную асобна. Шаблён «Разьдзяліць файл» ({{Split file}}) магчыма скарыстаць, каб зьвязаць часткі падзеленых гэтым спосабам файлаў.
  • Скарыстаць «Відэа2сховішча». Гэта нашмат прасьцей за згаданы вышэй спосаб, але можа заняць больш часу, бо вам спатрэбіцца разьлічваць на пераўтварэньне трэцім бокам.

Транскод

Транскод — файл ВП9 (анг. VP9) або ВэбМ (анг. WebM) зь меншым разрозьненьнем, меншым памерам файла або ніжэйшай бітавай хуткасьцю, чым у спачатным відэазапісе, створаны, каб аптымальна падаць адзін з нашых відэазапісаў вэб-агляднікам праз :mw:Пашырэньне:ЧасавыМэдыяАпрацоўнік. Пасьля запампоўкі кожнага відэа тое пашырэньне стварае разьдзел «Стан транскоду» на старонцы апісаньня відэафайла, які зьмяшчае спасылку на «Абнавіць стан транскоду» (якая ачысьціць старонку), а затым табліцу, якая ўдакладняе наступную статыстыку для кожнага транскоду:

  • «Выгляд» (сартуецца паводле відэавыгляду [ВП9, затым ВэбМ], а затым паводле памяншэньня разрозьненьня відэа);
  • «Бітавая хуткасьць» (у кіля- або мэгабітах за сэкунду);
  • «Запампоўка» (спасылка на спампоўку таго асобнага транскоду);
  • «Дзеяньні» (спасылка на «Скінуць транскод» для таго асобнага транскоду ў выпадку правалу транскадоўкі);
  • «Стан» (што адбылося апошняе з тым транскодам і калі [паводле сусьветнага часу]);
  • «Час кадоўкі» (як доўга заняло ва ўнутранага сэрвэра, каб закончыць хаду транскадоўкі ў сэкундах або хвілінах і сэкундах).

Зьвярніце ўвагу, што новыя ўдзельнікі ня здольныя запампаваць відэа або гукавыя файлы з прычыны частага злоўжываньня гэтым, зьвязаным зь «Вікіпэдыя Нуль». Глядзіце Спэцыяльныя:ФільтарЗлоўжываньняў/180. (гэта верагодна састарэла)

Аздоба і выразаньне відэазапісаў

Мы маем прыладу на раньняй ступені распрацоўкі тут. Глядзіце катэгорыю «Нерухомыя выявы зь відэазапісаў» наконт выняцьця адзіночных выяваў зь відэазапісаў.

Карыстаньне відэазапісам

Мультыплікацыя спадарожніка на палярнай арбіце ў Огг Тэора.

Укараненьне відэазапісу

Стварэньне спасылкі, якая выглядае спачатку як нерухомая выява зь відэа і прайграе відэа пасьля пстрыканьня на кнопку яе прайграваньня, называюць «укараненьнем відэа». Найпрасьцейшы спосаб укараніць відэа наўпрост у артыкул (або іншую старонку) — праз карыстаньне аднолькавым сынтаксісам [[File:]], як для выявы або гукавых файлаў. Вынік справа. Памер відэа магчыма зьмяніць праз даданьне акрэсьленага памеру (як «|200px») або, пажадана, паказчыка «|upright». У большасьці выпадках вам варта трымацца дапомнага памеру. Скарыстайце чысты «|upright», калі той больш высокі, чым шырокі.

[[File:Time Lapse of New York City.ogv|thumb |200px |Запаволеныя здымкі ў Новым Ёрку]]
[[File:Time Lapse of New York City.ogv|thumb |upright |Запаволеныя здымкі ў Новым Ёрку]]
[[File:Time Lapse of New York City.ogv|thumb |upright=2 |Запаволеныя здымкі ў Новым Ёрку]]

Устаўка мініяцюрнай выявы зь відэа

У выпадку з файламі Огг Тэора ключавы кадр зь сярэдзіны відэа выкарыстоўваюць дапомна для спачатнай мініяцюрнай выявы. Скарыстайце паказчык гартаньня часу, каб скарыстаць адрозны ключавы кадр. Напрыклад:

[[File:Time Lapse of New York City.ogv |thumbtime=12 |thumb |200px |Запаволеныя здымкі ў Новым Ёрку]]

Удакладніце час у сэкундах або скарыстайце двукроп'е, каб аддзяліць гадзіны, хвіліны і сэкунды. Аддзяліце долю сэкунды праз кропку («.»). Толькі дзясятыя долі (0.1, 0.2) сэкунды працуюць цяпер.

 
Прыклад мультыплікацыі ў выглядзе абмену графікай (ВАГ, анг. GIF).

Існуюць 2 віды спасылак на відэа:

  • File — скарыстайце [[:File:Здымкі ў Менску.ogv]], каб стварыць спасылку на старонку апісаньня відэафайла;
    • скарыстайце [[:File:Здымкі ў Менску.ogv|пажаданы вамі тэкст]], каб тэкст спасылкі на старонку апісаньня відэафайла выявіўся як тэкст, адрозны ад назвы відэафайла.
  • Media — скарыстайце [[Media:Здымкі ў Менску.ogv]] або [[:Media:Здымкі ў Менску.ogv]], каб стварыць спасылку, якая спампоўвае відэа;
    • скарыстайце [[Media:Здымкі ў Менску.ogv|пажаданы вамі тэкст]] or use [[:Media:Здымкі ў Менску.ogv|пажаданы вамі тэкст]], каб тэкст спасылкі, якая спампоўвае відэа, выявіўся як тэкст, адрозны ад назвы відэафайла.

Часавыя мэдыяўрыўкі

Дазваляюць укараніць код, каб спаслацца на адрэзак відэаплыні або прызначыць час пачатку. Зьмясьціце ўказальнік над прайгравальнікам, каб пабачыць час пачатку, запісаны як 5s, пстрыкніце прайграць і заўважце, што той спыняе прайграваньне на 7-й сэкундзе.

Пачынаецца на 5-й сэкундзе і сканчае прайграваньне на 7-й
[[File:Weeding.ogv|thumb|300px|start=5|end=7|Пачынаецца на 5-й сэкундзе і сканчае прайграваньне на 7-й]]

Гэтая рыса залежыць ад відэааглядніка на МРГТ5 (анг. HTML5).

Заўвага: для ўнівэрсальных лякатараў рэсурсаў па-за вікі «Вікімэдыі» пачатак разьдзелу магчыма прывязаць як https://commons.wikimedia.org/wiki/File:WikiCite_2020_The_frontend_of_WikiCite.webm?start=1:12:30 , дзе 3 падзеленае двукроп'ямі значэньне прадстаўляюць гадзіны, хвіліны і сэкунды адпаведна. Значэньні ў выглядзе start=mm:ss і start=sss таксама прымальныя.

Закальцаваная мультыплікацыя

У выпадку з мультыплікацыйнымі файламі ў выглядзе абмену графікай (ВАГ, анг. GIF) мультыплікацыю прайграюць безупынна па коле. Мультыплікацыйны ВАГ памяншаюць на сэрвэры да патрабаванага мініяцюрнага памеру, калі той не перавышае абмежаваньне ў 100 мэгапіксэляў. Нерухомы кадр пакажуць, калі той перавышае яго.

Субтытры і схаваныя надпісы

 
Як стварыць субтытры.
Асноўны артыкул: Вікісховішча:Часавы тэкст

Каб запампаваць ужо створаны файл субтытраў, адчыніце файл на вашым кампутары ў тэкставым рэдактары (такім як Нататнік) і скапіюйце тэкст у новую старонку ў прасторы назваў «ЧасавыТэкст» (анг. «TimedText»), якая супадае з назвай відэафайла і кодам мовы.

Памятайце пераказваць немаўленчыя гукі і абрамляць іх круглымі дужкамі. Напрыклад

 1
 00:00:20,000 --> 00:00:24,400
 (гук рухавіка)

Прайграваньне відэазапісаў

Глядзіце таксама: Вікісховішча:Дапамога па мэдыях

Прайграваньне ўкаранёнага на бачынах «Вікімэдыі» відэа і гуку не патрабуе дадатковага апраграмаваньня ў цяперашніх настольных і мабільных вэб-аглядніках. На «айОС» карыстаюцца дэкадавальнікам, што можа зрабіць адчуваньне відэа крыху павольнейшым за звычнае для вас на іншых вэб-бачынах.

Вам варта ўсталяваць апраграмаваньне, каб прайграць відэа, якое спампавалі на ваш кампутар. Можаце даведацца на Вікісховішча:Дапамога па мэдыях, якое апраграмаваньне спатрэбіцца, каб прайграць вашыя мэдыяфайлы. Мэдыяпрайгравальнік «Мясцовы відэакліент» («МВК», анг. «VLC») і «СМПрайгравальнік» (анг. «SMPlayer»; ГІК для «МПрайгравальніка» [анг. «MPlayer»]) — адкрытыя і шматплятформенныя.

Відэазапісы і аўтарскае права

Асноўны артыкул: Вікісховішча:Дазволы

У дадатак да спраўджаньня наконт аўтарскага права на відэа, гуказапіс ня мае зьмяшчаць гукаў пад аўтарскім правам. Гэта ўлучае песьні пад аўтарскім правам, якія дадалі ў відэа. Задайце пытаньні наконт аўтарскага права на відэа на Вясковай помпе.

Прыклады відэазапісаў, якія не дапусьцяць праз аўтарскае права:

  • Здымкі экрану з апраграмаваньнем, якое не пад вольным дазволам. Гэта ўлучае «МакОС» і апэрацыйную сыстэму «Ўіндоўз». Аднак здымкі экрану з апраграмаваньнем пад Агульным грамадзкім дазволам (АГД) або падобным дазволам на апраграмаваньне звычайна лічаць прымальнымі.
  • Тэлевізійныя, лічбавыя відэкружэлкавыя, відэагульнявыя і музычныя відэакліпы і запісы, калі аўтарскае права на іх ня скончылася.
  • Знакі і эмблемы пад аўтарскім правам. (Ня блытаць з таварнымі знакамі.)
  • Мадэлі, маскі, цацкі і іншыя прадметы, якія ўвасабляюць такі твор пад аўтарскім правам, як постаць мультфільма або кінафільма. Глядзіце Вікісховішча:Вытворныя працы.
  • Відэа, якое зьмяшчае музыку пад аўтарскім правам. Прыбярыце гуказапіс пад аўтарскім правам зь відэазапісу і паспрабуйце замяніць яго на музыку пад вольным дазволам, затым запампуйце.
  • Відэазапісы пастаноўкі або настаўленьня, калі асоба, якая робіць прадстаўленьне, ня мае нададзенага выразнага дазволу, каб відэа зь яе выступам выдалі пад сумяшчальным зь Вікісховішчам дазволам праз Апраграмаваньне Добраахвотніцкай дружыны адказу (АДДА).

Прыклады прымальных для запампоўкі відэазапісаў:

Дазволы на відэа, якое вы цалкам стварылі

Параўнаньне дазволаў(анг.)
Дазвол Задуманы ахоп Вольнае аўтарскае права Пазначэньне аўтарства Забарона кіраваньня доступам Агульнасусьветная прымянімасьць
«Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства Агульны Не Папярэджаньне пра аўтарскае права Так Краёвыя пераробкі
«Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах Агульны Звычайнае Папярэджаньне пра аўтарскае права Так Краёвыя пераробкі
Дазвол вольнага мастацтва Мастацкія творы Звычайнае Так Так Дакладныя пераклады (францускае права)
Дазвол дакумэнтацыі Вольнага дыстрыбутыву апраграмаваньня Бэрклі Дакумэнтацыя Не Папярэджаньне пра аўтарскае права Так Аднолькавы дазвол (ангельскае выданьне)
Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ Дакумэнтацыя Звычайнае Так Так Аднолькавы дазвол (ангельскае выданьне)
Меншы агульны грамадзкі дазвол ГНУ Апраграмаваньне Слабое Папярэджаньне пра аўтарскае права Так Аднолькавы дазвол (ангельскае выданьне)
Агульны грамадзкі дазвол ГНУ Апраграмаваньне Моцнае Папярэджаньне пра аўтарскае права Так Аднолькавы дазвол (ангельскае выданьне)
Дазвол Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту Апраграмаваньне Не Папярэджаньне пра аўтарскае права Так Аднолькавы дазвол (ангельскае выданьне)
Грамадзкі дазвол рабіць што заўгодна Агульны Не Не Не Аднолькавы дазвол (ангельскае або францускае выданьне)

Знаходжаньне відэазапісаў анлайн

Глядзіце таксама: Вікісховішча:Вольныя мэдыякрыніцы/Відэа

Некаторыя мэдыякрыніцы зьмяшчаюць відэа ў грамадзкім набытку або пад вольным дазволам. Іх магчыма пераўтварыць і запампаваць у Вікісховішча.

Запытваньне відэазапісу

Асноўны артыкуд: Вікісховішча:Запыты гуку і відэа

Адмысловыя відэазапісы магчыма запытаць на Вікісховішча:Запыты гуку і відэа. Калі ласка, пашукайце ў Вікісховішчы, каб перад падачай запыту пабачыць, ці існуе падобнае відэа.

Задачы догляду

Глядзіце таксама

Катэгорыі відэазапісаў
Сынтаксіс выявы і дакумэнтацыя відэа ў ангельскай Вікіпэдыі
Відэаспасылкі ў артыкулах Вікіпэдыі

Вонкавыя спасылкі