Commons:Wiki Loves Earth 2021 in Belarus

This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Earth 2021 in Belarus and the translation is 92% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Earth 2021 in Belarus and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.
Пазначальнік на мапе
Пазначальнік на мапе

«Вікі любіць Зямлю» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды ў сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача спаборніцтва — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыі й іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя». Засяроджваемся ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на любых прыродаахоўных землях мясцовага ўзроўню, а таксама на шырэйшым абшары разнастайных прыродных мясьцінаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых прыродаахоўных мясцовасьцяў Беларусі. Такім чынам, большасьць удзельніцаў і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Правілы ў Беларусі

Кожны пададзены здымак мае:

  1. быць зьнятым і загружаным самастойна;
  2. быць загружаным у Вікісховішча ад 1 чэрвеня 2021 году а 00:00 да 31 ліпеня 2021 году а 23:59 паводле беларускага часу (UTC+3);
  3. быць пад вольнай ліцэнзіяй;
  4. зьмяшчаць вызначаны заказьнік, помнік прыроды або іншы прыродаахоўны абшар Беларусі.

Можна ўдзельнічаць у спаборніцтве зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2021 году журы абвяшчае 10 мясцовых пераможцаў на Commons:Wiki Loves Earth 2021/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаспаборніцтва ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў спаборніцтва журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктывы), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Пры захаваньні ранейшых умоваў пераможцы беларускага кола «Вікі любіць Зямлю» атрымаюць узнагароды на суму:

  • 300 $ — за 1-е месца;
  • 200 $ — за 2-е;
  • 100 $ — за 3-е.

Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычнае спаборніцтва ў стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

Урэшце можна запампоўваць здымкі ў адмысловай сусьветнай намінацыі пра чалавечы ўплыў на прыроду і прыродаахову, якая ўлучае такія прадметы, як:

  1. закранутыя разбурэньнем прыроды людзі, на дабрабыт і здароўе якіх уплывае зьмяненьне навакольля, і прыхільніцы(-кі) прыродааховы;
  2. зьнікненьне краявідаў і падзел экасыстэмаў;
  3. разбурэньне здабывальнай прамысловасьцю і забруджаньнем;
  4. страта біяразнастайнасьці;
  5. зьмяненьне краявідаў і экасыстэмаў праз чалавечы ўплыў, а таксама чалавечага досьведу прыроднай прасторы, водных шляхоў і надвор’я праз глябальнае пацяпленьне (кампанія «Вікі дзеля правоў чалавека» пры падтрымцы Праграмы навакольля і Рады правоў чалавека ААН).

Мясцовыя добраахвотнікі: User:Kazimier Lachnovič і User:Renessaince (журы), User:W (абвесткі).

Summary for international participants

Local contest takes place in June-July, 2021.

Вонкавыя спасылкі