Open main menu

Вікісховішча:Першыя крокі

This page is a translated version of a page Commons:First steps and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:First steps and have to be approved by a translation administrator.

Other languages:
Bahasa Indonesia • ‎Bahasa Melayu • ‎Cymraeg • ‎Deutsch • ‎English • ‎Esperanto • ‎Lëtzebuergesch • ‎Mirandés • ‎Scots • ‎Sunda • ‎Tiếng Việt • ‎Türkçe • ‎dansk • ‎español • ‎français • ‎galego • ‎hrvatski • ‎interlingua • ‎italiano • ‎magyar • ‎polski • ‎português • ‎português do Brasil • ‎română • ‎slovenčina • ‎suomi • ‎svenska • ‎íslenska • ‎čeština • ‎Ελληνικά • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎български • ‎македонски • ‎русский • ‎українська • ‎հայերեն • ‎ייִדיש • ‎עברית • ‎العربية • ‎تۆرکجه • ‎فارسی • ‎پښتو • ‎کوردی • ‎नेपाली • ‎मैथिली • ‎हिन्दी • ‎বাংলা • ‎සිංහල • ‎ไทย • ‎မြန်မာဘာသာ • ‎中文 • ‎日本語 • ‎한국어
Puzzly (RTL).svg

Ілюстраваньне Вікімэдыі

Інструкцыя па даданьні зьместу ў Вікісховішча

Што такое Вікісховішча?

Маючы дзясяткі мільёнаў файлаў, Вікісховішча ёсьць адным з найвялікшых сховішчаў мэдыяфайлаў. Складзенае з твораў, прадастаўленых тысячамі дабраахвотнікаў, Вікісховішча месьціць навучальныя выявы, відэа- і аўдыёфайлы, якія выкарыстоўваюцца Вікіпэдыяй ды іншымі праектамі непрыбытковай Фундацыі Вікімэдыі. Усе творы ў Вікісховішчы знаходзяцца пад «вольнай ліцэнзіяй». Гэта значыць, што іх можа выкарыстоўваць і распаўсюджваць кожны — бясплатна пры ўмове выкананьня патрабаваньняў ліцэнзіі — проста пазначаючы аўтарства і захоўваючы ліцэнзію, каб іншыя таксама маглі дзяліцца гэтымі творамі.


Хатняя старонка Вікісховішча

Навошта ўкладаць у Вікісховішча?

Уявіце сьвет, у якім любы чалавек можа вольна дзяліцца ўсімі назапашанымі ведамі. Ваш унёсак стане ягонай часткай. Калі вы дзеліцеся ўласнымі фатаздымкамі ды іншымі файламі зь Вікісховішчам ды ілюструеце імі артыкулы Вікіпэдыі, вашую працу змогуць пабачыць тысячы — ды нават сотні тысячаў — чалавек па ўсім сьвеце. І вы дапамагаеце разбудоўвацб агульны рэсурс, які дасягае яшчэ большай аўдыторыі; мэдыяфайламі зь Вікісховішча карыстаюцца адукацыйныя сайты, навінасныя СМІ, блогеры, мастакі, кінэматаграфісты, студэнты, настаўнікі і шмат хто яшчэ.

Puzzly puzzled.svg
Гатовыя пачаць у

Вікісховішчы?

Пачаць навучаньне