Вікісховішча:Выява году/2014/Вынікі/Р2/павед

This page is a translated version of a page Commons:Picture of the Year/2014/Results/R2/msg and the translation is 93% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Picture of the Year/2014/Results/R2/msg and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Вынікі Выявы году-2014

 
Выява году 2014 року. Паглядзець усе вынікі »

Шаноўныя вікіпэдысты,

скончыўся конкурс «Выява году-2014», і мы з радасьцю паведамляем вынікі:

Мы ўражаныя сёлетняй актыўнасьцю — за Выяву году-2014 галасавалі больш людзей, чым калі-небудзь раней. У абодвух турах свае ўлюбёныя мэдыяфайлы абіралі 6698 розных асобаў.

  • У першым коле 4504 чалавекі галасавалі за ўсіх 983 кандыдатаў.
  • У другім коле 3824 чалавекі галасавалі за 54 фіналістаў (топ-30 фіналістаў першага колу і па 2 найлепшых у кожнай катэгорыі).


У другім коле ўпершыню ў гэтым годзе была ўведзеная сыстэма «трох галасоў», калі ўдзельнікі маглі прагаласаваць за 3 фіналістаў, і кожны з 3 галасоў ацэньваўся аднолькава.

Мы віншуем пераможцаў конкурсу і дзякуем за стварэньне выдатных мэдыяфайлаў і распаўсюд іх пад вольнай ліцэнзіяй:

  1. 547 чалавек прагаласавалі за пераможцу, два матылькі Dryas iulia п’юць сьлёзы чарапах (Эквадор).
  2. 416 чалавек прагаласавалі за імпэратарскага пінгвіна (Aptenodytes forsteri) ў Антарктыдзе, які выскоквае з вады (2-е месца).
  3. На трэцім месцы з 410 галасамі Высока над Такапільяй (Чылі) электрычка SQM спускаецца да разьвязкі Рэвэрса.

Націсьніце тут, каб убачыць найлепшыя выявы »

Сардэчна дзякуем за галасаваньне усім 6698 удзельнікам. Запрашаем да працягу ўдзелу ў супольнасьці Вікісховішча шляхам выкладаньня ўласных твораў.