Commons:Wiki Loves Earth 2022 in Belarus

Пазначальнік на мапе
Пазначальнік на мапе

«Вікі любіць Зямлю» — штогадовы міжнародны фотаконкурс, які ладзіцца ў траўні-ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі добраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды сваіх краінаў і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць уласны конкурс, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача конкурсу — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя й іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя». Засяроджваймася ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на прыродаахоўных землях мясцовага ўзроўню, а таксама на як мага шырэйшай разнастайнасьці прыродных мясьцінаў: лясах, парках, садах, гарах, пячорах і любых іншых прыродаахоўных мясцовасьцях Беларусі. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды. Сёлета міжнародныя пераможныя здымкі будуць прадстаўляць 2 катэгорыі — краявіды (у тым ліку асобныя дрэвы, калі яны ёсьць помнікамі прыроды) і макра або набліжэньне (жывёлы, расьліны і грыбы):

  • міжнароднае журы адбярэ да 20 здымкаў, зь якіх да 10 у кожнай катэгорыі;
  • на мясцовым узроўні будзе да 15 пераможцаў, зь іх да 10 у кожнай катэгорыі. Мясцовыя арганізатары могуць вырашыць не дзяліць мясцовых пераможцаў паводле катэгорыяў і могуць абраць меней здымкаў (напрыклад, 10).

Правілы ў Беларусі edit

Кожны пададзены здымак мае:

  1. быць зьнятым і загружаным самастойна;
  2. быць загружаным у Вікісховішча ад 00:00 гадзінаў 1 чэрвеня 2022 году да 23:59 гадзінаў 31 ліпеня 2022 году паводле беларускага часу (UTC+3);
  3. быць пад вольнай ліцэнзіяй;
  4. зьмяшчаць вызначаны заказьнік, помнік прыроды або іншы прыродаахоўны абшар Беларусі.

У конкурсе можна браць удзел зь некалькімі здымкамі прыродаахоўных тэрыторыяў Беларусі. Таксама варта мець дзейны адрас электроннай пошты ў Наладах уліковага запісу. Да 1 верасьня 2022 году журы абвяшчае мясцовых пераможцаў на Commons:Wiki Loves Earth 2021/Winners для ўдзелу ў міжнародным коле фотаконкурсу ад Беларусі. На ўзнагароду могуць вылучацца здымкі з разрозьненьнем прынамсі 2 мэгапіксэлы. Пры вызначэньні пераможцаў журы прымае да ўвагі: тэхнічную якасьць (выразнасьць, выкарыстаньне сьвятла і пэрспэктывы), непаўторнасьць і карыснасьць выявы для Вікіпэдыі. Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычнае спаборніцтва ў стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

Мясцовыя добраахвотнікі: User:Kazimier Lachnovič і User:‎Taravyvan Adijene (журы), User:W (абвесткі).

Summary for international participants edit

Local contest takes place in June–July, 2022.

Вонкавыя спасылкі edit