ВікіСховішча:Вікі любіць любоў-2019/ЧаП

This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Love 2019/FAQ and the translation is 97% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Love 2019/FAQ and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Wiki Loves Love on website Wiki Loves Love on Facebook {{{Threads}}} Wiki Loves Love on Twitter Wiki Loves Love on Instagram Wiki Loves Love on Telegram Wiki Loves Love on YouTube Wiki Loves Love via mailing list


Wiki Loves Love

ويكي تهوى الحب, উইকি লাভস লাভ, Wiki Loves Love, Vikio amas amon, Wiki ama o amor, विकि लव्स लव, Вікі любіць любоў, Вики сөюне ярата, Вікі любить любов, Wiki nife ife, ویکی محبوب محبت, 维基-爱情之念, ویکی دوستدار عشق


Што такое Вікі любіць любоў?

Вікі любіць любоў-2019 (ВЛЛ) — міжнародны фатаконкурс, накіраваны на дакумэнтаваньне праяваў любові ў культурнай разнастайнасьці. Ад помнікаў да цырымоніяў, ад разнастайных прадметаў, якія служаць сымбалямі любові, да пяшчотных постацяў, — пакажыце сьвету, як чалавецтва паўсюль праяўляе любоў такімі рознымі спосабамі.
Першы конкурс быў праведзены ў 2016 годзе ўдзельнікам Psychoslave як унутраны праект сьвяткаваньня 15-годзьдзя Вікіпэдыі ў Страсбургу. Ён быў меншы па тэматычным ахопе, больш геаграфічна арыентаваны і стаў пілётным праектам на мясцовым узроўні.
Конкурс пройдзе паміж 1 і 28 лютага 2019
Цяпер ён ладзіцца на міжнародным узроўні. Аднак некаторыя асобныя падзеі (прамацыйныя мерапрыемствы, сустрэчы і да т. п.) адбудуцца ў пэўных краінах з удзелам прадстаўнікоў гэтых рэгіёнаў.

Што адбудзецца з фатаздымкамі ды іншымі мэдыямі пасьля загрузкі?

Усе выявы ды мэдыяфайлы, якія выкарыстоўваюцца ў Вікіпэдыі, загружаюцца на сайт, які называецца ВікіСховішча. Гэта вялікая цудоўная база зьвестак выяваў, аўдыё- і відэафайлаў. Усе гэтыя мэдыяфайлы разьмешчаныя пад вольнымі ліцэнзіямі — гэта азначае, што іх можа вольна выкарыстоўваць кожны, пазначаючы аўтарства фатаздымку ці мэдыяфайлу і пакідаючы іх вольнымі (пад такой самай ліцэнзіяй). Падрабязьней пра ліцэнзійную палітыку ВікіСховішча.

Хто гэта ладзіць?

Вікі любіць любоў арганізаваны супольнасьцю Вікімэдыі з дапамогай (дзе тычыцца) мясцовых аддзяленьняў Вікімэдыі ці карыстальніцкіх групаў. Сродкі на конкурс вылучаныя Фундацыяй Вікімэдыі і мясцовымі партнэрамі ў асобных краінах.
ВЛЛ2019 каардынуюць:

Як я магу паўдзельнічаць?

Гэта вельмі проста, лёгка і цікава! Вы можаце паўдзельнічаць двума спосабамі
  • Можаце паўдзельнічаць ва ўласна конкурсе! Бярыце камэру (ці іншую прыдатную прыладу) і рабіце здымкі, відэа- ці аўдыёзапісы. Загружайце!
  • Далучайцеся да мясцовых падзеяў! У гэтым выпадку шукайце мясцовыя падзеі. Калі хочаце арганізаваць уласны конкурс (мы будзем радыя!), прачытайце, калі ласка, ЧаП для арганізатараў

Можаце таксама дапамагчы зрабіць фатаконкурс Вікі любіць любоў даступнейшым для іншых людзей сьвету, пераклаўшы конкурс на іншыя мовы. Неабходная дапамога апісаная ў перакладах.

Якія тэхнічныя патрабаваньні да выяваў?

У цэлым пэўных патрабаваньняў да выяваў няма. Для конкурсу пасуюць любыя зробленыя ўласна вамі здымкі, што адпавядаюць астатнім правілам і ўкладаюцца ў агульны ахоп ВікіСховішча. Дык жа галоўнай мэтай Вікі любіць любоў — сабраць як мага болей выяваў для Вікіпэдыі. А вось для вашага посьпеху ў конкурсе патрэбна рабіць якасныя фатаздымкі. Зірніце на некалькі парадаў па тым, як зрабіць якасную выяву для ВікіСховішча:

Якім праграмным забесьпячэньнем загружаюцца выявы?

Мы карыстаемся Майстрам загрузкі у спрошчанай для фатаконкурсу Вікі любіць любоў форме.
Можна загружаць выявы й іншымі спосабамі (напр. Commonist, аднак ён патрабуе веданьня вікіфарматаваньня і самога ВікіСховішча).
Для загрузкі выяваў карыстайцеся гэтай спасылкай

Якім чынам пазначаць выявы?

Усе выявы, загружаныя спэцыяльным майстрам загрузкі, трапяць у катэгорыю Выявы зь Вікі любіць любоў-2019. Калі вы не карыстаецеся спэцыяльным майстрам загрузкі, калі ласка, дадавайце да цэтлікаў шаблён {{Wiki Loves Love 2019}} , каб мы маглі зразумець, што выява загружаная для конкурсу.

Дзе будуць адбывацца заплянаваныя падзеі?

Удзельнікі, якія хочуць зладзіць сустрэчы па прэзэнтацыі Вікісховішча і фотапаляваньні ці масавыя загрузкі файлаў, могуць дапісаць свае падзеі.
Болей інфармацыі па мясцовых падзеях і кантакты з арганізатарамі шукайце тут.

Як можна з вамі зьвязацца?

Калі ласка, пакіньце паведамленьне на старонцы абмеркаваньня.
Зьвязацца з намі на каналах:

Склад журы

Пераможцы

Тут будуць 14 выяваў-пераможцаў!

Важная інфармацыя

Арганізатары конкурсу Вікі любіць любоў пакідаюць сабе права зьмяняць гэтыя правілы ці скасаваць конкурс з уласнага жаданьня нават пасьля ягонага пачатку. Арганізатары не нясуць адказнасьць за паабяцаныя спонсарамі прызы і ні за якія іншыя абавязнасьці ў гэтым конкурсе. Ні правілы, ні што іншае на старонках конкурсу не накладае на арганізатараў ніякіх абавязкаў датычна ўдзельнікаў конкурсу. Сябры журы і кантынэнтальныя арганізатары ня могуць атрымліваць узнагароды (аднак запрашаюцца да загрузкі выяваў).

Некалькі прыкладаў выяваў з ранейшага конкурсу

Attribution: Commons:Wiki Loves Africa 2016/FAQ