Open main menu

Дапамога:СпасылкаПерайменаваньня

This page is a translated version of a page Help:RenameLink and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Help:RenameLink and have to be approved by a translation administrator.

Other languages:
Bahasa Indonesia • ‎Deutsch • ‎English • ‎Esperanto • ‎català • ‎dansk • ‎español • ‎français • ‎italiano • ‎polski • ‎português do Brasil • ‎suomi • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎русский • ‎українська • ‎العربية • ‎বাংলা • ‎中文 • ‎日本語
Чаканая спасылка пераносу: Дастаткова нават прысутнасьць ў апісаньні старонак, калі карыстальнікі ня могуць перанесьці файлы з-за гэтага інструмэнту
Выплываньне: вакно заданьня парамэтраў скрыпта пасьля націсканьня на спасылку Перанесьці.

СпасылкаПерайменаваньня — прылада для даданьня спасылкі «Перанесьці» у мэню дзеяньняў файлавых старонак (пры выкарыстаньні дапомнага выгляду старонак знаходзіцца ў выпадным мэню ля вакенца пошуку). Ёю можна карыстацца для зручнага стварэньня запыту на перайменаваньне файла. Спасылка бачная для зарэгістраваных удзельнікаў, якія ня маюць правоў на перайменаваньне файлаў (= не пераймяноўнікі і не адміністратары).

Падрабязнасьці

Чаму скрыпт/спасылка? большасьць удзельнікаў Вікіпэдыі і асабліва навакі ня ведаюць, як пераймяноўваць файлы ў ВікіСховішчы. Яны часта запытваюць пра гэта ў дапамозе ці адміністратарскім форуме.

Гэтая прылада прадастаўляе просты інтэрфэйс для даданьня {{Rename}} на старонку апісаньня файла. Яна не замаруджвае (заўважна) загрузку старонак файлаў, паколькі цяжкі код загружаецца толькі пры націску на спасылку. Яна была дададзеная ў сьпіс інструмэнтаў пасьля некалькіх абвестак на Форуме.

Перад даданьнем шаблёну прылада праверыць патэнцыйныя праблемы.

Адключэньне

Прылада дапомна ўключаная для ўсіх зарэгістраваных удзельнікаў, але яе можна лёгка адключыць у наладах удзельніка адным націскам (зьняўшы птушачку ☑ перад «СпасылкаПерайменаваньня»), калі камусьці яна не падабаецца ці непатрэбная.

Як стаць пераймяноўнікам

Правы прадастаўляюцца ў ВікіСховішчы, калі вы давядзеце, што яны вам патрэбныя і вы разумееце нашыя правілы. Таму большасьць адміністратараў будуць глядзець, каб вы зрабілі прынамсі каля 500 рэдагаваньняў у ВікіСховішчы, на вас не было заўвагаў наконт неапраўданых запытаў на перайменаваньні і было мноства слушных запытаў на перанос.

Пакорпаўшыся ў архівах, пабачыўшы, што неабходна, можаце запытваць правы на ВікіСховішча:Запыты правоў.

Код

Атрыбуцыя

Узятыя некалькі кавалкаў коду/іконкі, створаныя раней. Дзякуем іхнім аўтарам за стварэньне і перадачу!

Сувязь з распрацоўнікам(і)/абслугоўнікам(і)

  • Наконт запыту спасылкі ды інтэрфэйсу ўдзельніка: Rillke
  • Па тэхнічных праблемах пераносу файлаў ці рэдагаваньня старонак: фабрыкатар, адсочвальнік памылак Вікімэдыі