Вікісховішча:Аўтарскія правы паводле тэрыторыяў/Латвія

This page is a translated version of a page Commons:Copyright rules by territory/Latvia and the translation is 78% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Copyright rules by territory/Latvia and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

На гэтай старонцы зьмешчаны агляд аўтарскіх правоў у Латвіі, датычны загрузкі твораў на Вікісховішча. Заўважце, што любы твор, які паходзіць з Латвіі, перад загрузкай у Вікісховішча мусіць знаходзіцца ў грамадзкім набытку або пад вольнай ліцэнзіяй як у Латвіі, так і ў ЗША. Калі існуюць якія-кольвек сумневы наконт статусу аўтарскага права на твор з Латвіі, дзеля высьвятленьня зьвярніцеся да адпаведнага закону.

Прадмова

Латвія была ўключаная ў Расейскую імпэрыю ў 1795 року. 18 лістапада 1918 Латвія абвясьціла незалежнасьць. 5 кастрычніка 1939 Латвія мусіла прыняць пакт «аб узаемадапамозе» з Савецкім Саюзам. Пасьля акупацыі Нямеччынай у часе II сусьветнай вайны Латвія зноў была акупаваная Саветамі ў 1944—1945. Пасьля развалу СССР Латвія абвясьціла незалежнасьць 21 жніўня 1991.

З 11 жніўня 1995 Латвія зьяўляецца чальцом Бэрнскай канвэнцыі, з 10 лютага 1999 — Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, і з 6 сакавіка 2002 — Дамовы Міжнароднай арганізацыі па аўтарскіх правох.[1]

Паводле стану на 2018 рок Міжнародная арганізацыя па аўтарскіх правох (МААП), агенцыя ААН, назвала Закон аб аўтарскіх правох (з папраўкамі да 14 чэрвеня 2017) асноўным законам пра інтэлектуальныя правы, прынятым латвійскім заканадаўчым органам[1]. МААП мае тэкст гэтага закону ў сваёй базе зьвестак WIPO Lex[2]. На Likumi.lv знаходзіцца копія старога Закону пра аўтарскія і сумежныя правы ад 11 траўня 1993 року.[3]

Агульныя правілы

Паводле Закону аб аўтарскіх правох 2000 року (з папраўкамі да 14 чэрвеня 2017):

  • Аўтарскія правы дзейныя на працягу жыцьця аўтара і 70 гадоў пасьля сьмерці, акрамя апісаных ніжэй выпадкаў[2000-2017 Sec.36(1)];
  • Аўтарскія правы на аўдыёвізуальныя творы дзейныя на працягу 70 гадоў пасьля сьмерці аднаго з: рэжысэра; сцэнарыста; аўтара дыялёгаў; аўтара музычнага твору, напісанага для аўдыёвізуальнага твору[2000-2017 Sec.37(1)].

Under the Copyright Law of 2000 (as amended up to June 14, 2017),

  • Copyright is in effect for the lifetime of an author and for 70 years after their death, except as specified below.[2000-2017 Sec.36(1)]
  • Copyright to audio-visual works is in effect for 70 years after the death of the last of: the director; the author of the script; the author of the dialogue; the author of a musical work created for an audio-visual work.[2000-2017 Sec.37(1)]
  • Аўтарскія правы на твор, які быў апублікаваны ананімна ці пад псэўданімам, дзейнічаюць на працягу 70 гадоў з моманту публікацыі. Калі ў гэты пэрыяд аўтар ці аўтарка раскрые сваю асобу, ці наконт гэтай асобы ня будзе сумневаў, то будзе прымяняцца разьдзел 36, першы параграф дадзенага закону[2000-2017 Sec.37(2)];
  • Аўтарскія правы на твор, створаны ў суаўтарстве, дзейнічаюць на працягу жыцьцяў суаўтараў і 70 гадоў пасьля сьмерці апошняга зь іх[2000-2017 Sec.37(3)].
  • Для аўтараў, чые творы былі забароненыя ў Латвіі, ці выкарыстаньне якіх было абмежаваным з чэрвеня 1940 па травень 1990, гады забароны ці абмежаваньня выключаюцца з тэрміну дзеяньня аўтарскіх правоў[2000-2017 Sec.37(4)];
  • Тэрмін аховы твору, які не адлічваецца ад моманту сьмерці аўтара або аўтараў, сканчаецца, калі на працягу 70 гадоў пасьля стварэньня гэтага твору ягоны аўтар або аўтары ня сталі публічна вядомыя грамадзкасьці[2000-2017 Sec.37(6)].
  • Любая асоба, якая пасьля сканчэньня аўтарскіх правоў законна публікуе ці публічна паказвае раней неапублікаваны твор, атрымлівае на яго правы, раўназначныя эканамічным правам аўтара, на тэрмін 25 гадоў з моманту першай публікацыі ці публічнага прадстаўленьня твору[2000-2017 Sec.37(7)];
  • Аўтарскія правы дзейнічаюць з 1 студзеня году, наступнага пасьля моманту стварэньня правоў (законны факт) і сканчаюцца 31 сьнежня году, у якім надыйшоў тэрмін іхняга сканчэньня[2000-2017 Sec.38].
  • Правы выканаўцаў дзейнічаюць цягам 50 гадоў зь першага выступу. Калі на працягу гэтага тэрміну публічна прадстаўленая ці апублікаваная фанаграма выступу, тэрмін аховы складзе 70 гадоў з моманту гэтай публікацыі ці прадстаўленьня фанаграмы, у залежнасьці ад таго, што было першым[2000-2017 Sec.55(1)].

Да 6 красавіка 2000 дзейнічала права абароны цягам 50 гадоў па сьмерці аўтара, там творы, створаныя асобамі, якія памерлі 31 сьнежня 1945 і раней, сталі грамадзкім набыткам у дату пагадненьняў Уругвайскага раўнду — 1 студзеня 1996.

Не ахоўваюцца

Скарачэньне

Глядзі таксама: ВікіСховішча:Неахоўваныя творы

Паводле Закону аб аўтарскіх правох 2000 року (з папраўкамі да 14 чэрвеня 2017) не ахоўваюцца аўтарскім правам наступныя творы:

  • законы, пастановы і нарматыўныя акты, іншыя дакумэнты, выдадзеныя дзяржавай і мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі, судовыя пастановы (законы, судовыя выракі, вэрдыкты ды іншыя афіцыйныя дакумэнты), а таксама афіцыйныя пераклады такіх тэкстаў і афіцыйныя зводы нарматыўных актаў[2000-2017 Sec.6(1)];
  • прынятыя дзяржавай, а таксама міжнародна прызнаныя афіцыйныя сымбалі і знакі (сьцягі, гербы, гімны і ўзнагароды), выкарыстаньне якіх падлягае асобным законам і правілам[2000-2017 Sec.6(2)];
  • мапы, падрыхтоўка і выкарыстаньне якіх вызначаецца законамі і правіламі[2000-2017 Sec.6(3)];
  • інфармацыя ў прэсе, перададзеная па радыё ці тэлевізіі або іншых СМІ, якая зьмяшчае навіны дня і розныя факты ды падзеі[2000-2017 Sec.6(4)];
  • ідэі, мэтады, працэсы і матэматычныя паняцьці[2000-2017 Sec.6(5)].

Шаблёны ліцэнзіяў

Глядзі таксама: Вікісховішча:Шаблёны аўтарскага права

  • {{PD-LV-exempt}} — для афіцыйных дзяржаўных сымбаляў і знакаў Латвіі (сьцягоў, гербаў, гімнаў ды іншых дзяржаўных знакаў і сымбаляў).

Валюта

Глядзі таксама: Commons:Currency

Паводле Закону аб аўтарскіх правох 2000 року (з папраўкамі да 14 чэрвеня 2017):

  • Банк Латвіі валодае аўтарскімі правамі на банкноты латаў. Аўтарскія правы Банка Латвіі ня тычыцца правоў аўтара выяваў, зьмешчаных на банкнотах, з чаго вынікае аўтарскае права аўтара на іх[2000-2017 Sec.17'(1)];
  • Забаронена рабіць копіі банкнотаў любым спосабам, за выключэньнем выпадкаў, калі Банк Латвіі, Эўрапейскі цэнтральны банк, цэнтральны банк ці дзяржава, якая выпусьціла такія банкноты, прадаставіла пісьмовы дазвол ці патрабаваньні Банку Латвіі, Эўрапейскага цэнтральнага банку ці такой дзяржавы на выраб банкнотаў. Абмежаваньні на эканамічныя правы аўтараў ня мусяць распаўсюджвацца на банкноты[2000-2017 Sec.17'(2)].

Аўтарскія правы на банкноты эўра і агульны бок манэтаў эўра вызначаюцца Эўрапейскім цэнтральным банкам (глядзіце ВС:АПТ/Эўрапейскі Зьвяз:Валюта), а аўтарскія правы на нацыянальны бок манэтаў эўра вызначаецца дзяржаўным заканадаўствам. Банк Латвіі дапускае, што для вырабу латаў мусіць быць выкананы рэглямэнт па вырабе банкнотаў і манэтаў латаў, а для вырабу эўраў мусіць быць выкананы рэглямэнт ЭЦБ. Усе фатаграфічныя рэпрадукцыі банкнотаў і манэтаў мусяць адпавядаць гэтым крытэрам. Да ўнясеньня паправак, якія набылі моц 1 траўня 2004, валюта ў Латвіі зьяўлялася грамадзкім набыткам паводле законаў 2000 і 1993 рокаў. Таму ўсе манэты ці банкноты, якія паводле стану на 2004 рок не знаходзіліся ў абароце, знаходзяцца ў грамадзкім набытку.

Калі ласка, для адпаведных выяваў латвійскіх манэтаў карыстайце {{Latvian coins}}, а для выяваў банкнотаў — {{Latvian banknote}}, бо {{PD-LV}} ня тычыцца латвійскай валюты.

Свабода панарамы

Глядзі таксама: Вікісховішча:Свабода панарамы

  Not OK: {{NoFoP-Latvia}} Паводле Закону аб аўтарскіх правох 2000 року (з папраўкамі да 14 чэрвеня 2017):

  • Выявы твораў архітэктуры, фатаграфіі, выяўленчых мастацтваў, дызайну, а таксама прыкладных мастацтваў, пастаянна выстаўленых у грамадзкіх месцах, дазволена выкарыстоўваць для ўласных мэтаў і для інфармаваньня ў навінах ці паведамленьнях пра актуальныя падзеі, або ўключаць у творы зь некамэрцыйнымі мэтамі[2000-2017 Sec.25(1)].
  • Усё, згаданае ў гэтым разьдзеле, ня мусіць прымяняцца для выпадкаў, калі выява твору зьяўляецца прадметам будучага паўтарэньня твору, для трансьляцыі вяшчальнымі арганізацыямі ці з мэтай камэрцыйнага выкарыстаньня выявы твору[2000-2017 Sec.25(2)].

Абмежаваньне некамэрцыйнага выкарыстаньня недапушчальнае для твораў, якія загружаюцца ў Вікісховішча.

Маркі

Глядзі таксама: Commons:Stamps

  выкарыстоўвайце {{PD-LV-exempt}}

Паводле Закону аб аўтарскіх правох Рэспублікі Латвіі: 6 красавіка 2000, разьдзел 6, «Дзяржаўныя, а таксама міжнародны прызнаныя афіцыйныя сымбалі і знакі» зьяўляюцца «не ахоўванымі творамі», таму ўсе маркі знаходзяцца ў грамадзкім набытку.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. a b Latvia Copyright and Related Rights (Neighboring Rights). WIPO: World Intellectual Property Organization (2018). Retrieved on 2018-11-11.
  2. Copyright Law (as amended up to June 14, 2017). Latvia (2017). Retrieved on 2018-11-11.
  3. LATVIJAS REPUBLIKAS LIKUMS Par autortiesībām un blakustiesībām 1993 (in Latvian). Likumi. Latvijas Vēstnesis. Retrieved on 2019-03-27.
Caution: The above description may be inaccurate, incomplete and/or out of date, so must be treated with caution. Before you upload a file to Wikimedia Commons you should ensure it may be used freely. Глядзі таксама: Вікісховішча:Агульная адмова ад адказнасьці