Вікісховішча:Прылады

This page is a translated version of a page Commons:Tools and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Tools and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:TOOLS • COM:TUL

Гэтая старонка зьмяшчае збор прыладаў і службаў, каб спрасьціць, зрабіць больш спраўным або падаць дадатковае прызначэньне для працы зь Вікісховішчам. Некаторыя з прыладаў тут выбарачна наўпрост залучылі ў вэб-інтэрфэйс Вікісховішча. Агледзьце старонку дапамогі па мэдыях, калі жадаеце ведаць, як прайграць і прагледзець зьмест Вікісховішча. Агледзьце нашую старонку апраграмаваньня, калі ў пошуку праўкі праграмай і ствараеце мэдыяфайлы. Існуе таксама саматужна ўтвораны сьпіс прыладаў Вікісховішча на «Кузьні прыладаў».

Некаторыя прылады маюць даступны дадатак, каб падаць злучны доступ. Дадаткі магчыма запусьціць у вашых Наладах.

Залучэньне прыладаў

Некаторыя з апісаных тут прыладаў наўпрост залучылі ў вэб-інтэрфэйс Вікісховішча праз дадаткі (асабліва ДадатковыяЎкладкі2). Дадаткі магчыма запусьціць праз укладку Дадаткі ў Наладах удзельніка. Адзначаныя зорачкай (*) прылады на гэтай старонцы маюць задзіночаны дадатак.

Прылады заверваньня («АУпаўн»)

Большасьць прыладаў выкарыстоўвае падтрымку «Адкрытага ўпаўнаважаньня» («АУпаўн», анг. «OAuth») ад МэдыяВікі, каб падаць бясшоўнае залучэньне і дазволіць прылады для бясьпечнай дзейнасьці пад вашым імем удзельніка. Прыкладам служыць Прылада кадраваньня. Асобны ўліковы запіс не патрабуюць для карыстаньня прыладамі, якія падтрымлівае АУпаўн. Ваш пароль ніколі не раскрываюць прыладам, якія карыстаюцца заверваньнем «АУпаўн», і вы можаце адклікаць доступ прылады да вашага ўліковага запісу ва ўсялякі час.

Запампуйце мультымэдыя

Глядзіце Вікісховішча:Прылады запампоўкі

Спампуйце мультымэдыя

Main page: Commons:Download tools.

Перасоўваньне па зьмесьце

Спраўдзіце карыстаньне

Спэцыяльныя:СусьветнаеКарыстаньне — адмысловая старонка, якую магчыма скарыстаць, каб праверыць, дзе мультымэдыямі Вікісховішча карыстаюцца ў галіне «Вікімэдыі».

Дадатак ДадатковыяЎкладкі2 спасылаецца на гэтую прыладу.

«ПапСхоўМал»

 
PopComPics

«Папулярныя малюнкі Вікісховішча» («ПапСхоўМал», анг. «PopComPics») паказваюць найбольш запатрабаваныя запампоўкі пэўнага ўдзельніка Вікісховішча. Яны выяўляюць, колькі разоў кожны малюнак скарысталі ў праектах «Вікімэдыі». 10 верхніх малюнкаў выяўляюць у абаранкавай дыяграме.

«ПэтСкан» (раней вядомы як «Кат-Скан»)

Дазваляе вам знайсьці выявы (выявы — від «старонкі»), якія ў 2-х катэгорыях (перасячэньне катэгорыяў), або выявы ў катэгорыі па пэўным шаблёне. Той таксама шукае ў падкатэгорых вызначанай глыбіні.

Вікісховішча:ВікіМініАтляс

Ява-сцэнарная ўбудова, якая паказвае геакадаваныя выявы на сусьветнай мапе. Распрацаваў User:Dschwen.

«КатЕжа»

 
Здымак экрану зь Ява-сцэнаром «КатЕжа»

Стужка сапраўды простай сындыкацыі (СПС, анг. RSS) на аснове катэгорыі, зробленая Магнусам Манске. Паказвае мініяцюрную выяву, творцу або запампоўвальніка і дазвол (калі знаходзіць). Спасылаецца назад на выяву або старонку Вікісховішча.

Адкрыйце мультымэдыя

«ХуткаеПКВ»

 
«ХуткаеПКВ»

«ХуткаеПКВ» (анг. «FastCCI») — Ява-сцэнарны дадатак, каб адкрываць абраныя, якасныя і каштоўныя выявы ў бягучай катэгорыі і пад ёй. Яго таксама магчыма скарыстаць, каб паказаць Усе выявы ў бягучай катэгорыі і яе падкатэгорыях. І ён можа знайсьці мультымэдыя ў перасячэньнях катэгорыяў, зноў улучна з падкатэгорыямі. Пад біркай «Добрыя выявы» месьціцца справа ад назвы катэгорыі на настольным экране, а пстрыканьне на перагорнутым трохкутніку паказвае яго выбарку. «ХуткаеПКВ» абазначае «Хуткае перасячэньне катэгорыяў Вікісховішча».

«Звычайныя падазраваныя»

«Звычайныя падазраваныя» (былі «Кепскімі старымі» і «Кепскімі хлопцамі» на сэрвэры прыладаў) пералічваюць выявы ў дадзенай катэгорыі (і падкатэгорыях) з датамі іх апошніх правак, мініяцюрамі, апісаньнем і карыстаньнем у іншых праектах «Вікімэдыі». Прызначаюцца для катэгорыяў, якія зьмяшчаюць «кепскія» выявы, напрыклад, для катэгорыі «Невядомыя». Распрацаваў Магнус Манске.

Маё «Няма зьвестак»

Знайдзіце ўсе выявы без шаблёну «Зьвесткі» ({{Information}}) для канкрэтнага ўдзельніка. Выклікае Дадайце зьвесткі.

Пошук

Існуюць 2 асноўныя спосабы шукаць у Вікісховішчы: Спэцыяльныя:МэдыяПошук і Спэцыяльныя:Пошук. МэдыяПошук — навейшая прылада, якая лепш прызначаная для пошуку файлаў, тады як Спэцыяльныя:Пошук — больш традыцыйны інтэрфэйс, прызначаны для пошуку тэкста. Дадатковыя зьвесткі пра карыстаньне гэтымі прыладамі даступныя на :mw:Дапамога:МэдыяПошук і :mw:Дапамога:ЦырусПошук адпаведна. Можаце зьмяніць дапомную прыладу пошуку і запусьціць або выключыць інтэрфэйс Прасунутага пошуку ў вашых наладах.

Догляд

Камандзір Вікісховішча (КВ)

Прылада «Іса»

«Іса» — шматмоўная, першасна мабільная прылада, якая спрашчае людзям даданьне «дробных унёскаў» у выглядзе структураваных зьвестак (апісаньняў, подпісаў і шаблёнаў) у выявы, якія ўнесьці ў Вікісховішча праз спаборніцтвы «Вікі любіць».

«ХотКат»

Хутка катэгарызуйце або перакатэгарызуйце файл.

«Кат-шмат»

«Кат-шмат» — Ява-сцэнарны дадатак, які дапамагае ў пераносе выяваў між катэгорыямі і ў даданьні катэгорыяў у вынікі пошуку.

Прылада масавага апісаньня Вікісховішча

Масавае апісаньне Вікісховішча (МАВ) дапамагае дадаць апісаньні ў выявы Вікісховішча адразу. Натхнёнае праз Пашырэньне:Пераклад у МэдыяВікі.

Дэ-дзед

Дэ-дзед — прылада, каб прыбіраць файлы з катэгорыі, калі тыя ў адной або больш яе падкатэгорыях.

«ШматВопіс»

«ШматВопіс» утварае шматмоўныя апісаньні для галерэяў і выяваў у Вікісховішчы. Усё, што вам патрэбна ведаць, — гэта назва зьвязанага артыкула ў Вікіпэдыі. Звычайна можаце скапіяваць і ўставіць яго вынік наўпрост на старонку артыкула, аднак памятайце прыбіраць дзіўныя апісаньні, якія ня выйшлі цалкам правільнымі. Распрацаваў Магнус Манске.

«ДазволНаЗабой»

 
Здымак экрану з «ДазволамНаЗабой»

Гэтая прылада падае просты графічны інтэфэйс карыстальніка, каб дазволіць лёгкае выдаленьне шматлікіх файлаў у межах адной катэгорыі або са сьпісу. Толькі для «Ўіндоўз» з .НЭТ 2.0. Распрацаваў User:Dake.

Прылада «Месцавызначальнік»

«Месцавызначальнік» — прылада геакадаваньня. Ён хутка дадае зьвесткі пра «Месцазнаходжаньне» ({{Location}}) ва ўжо запампаваныя выявы. Можаце ўдакладніць сьпіс выяваў, каб геакадаваць (напрыклад, праз запыт катэгорыі), абраць іх адпаведнае месцазнаходжаньне на мапе і дазволіць дадаць або абнавіць «Месцазнаходжаньне» саматужна.


Прылада «Геалякатар»

Прылада «Геалякатар» — узаемадзейны рэдактар каардынатаў, які дазваляе лёгка ўтвараць шаблёны каардынатаў ({{Coord}}) для выяваў. Распрацаваў User:Teslaton.

Дадайце зьвесткі

Разгледзьце вольнатэкставае апісаньне выявы і паспрабуйце зьмясьціць яго ў звычайны шаблён «Зьвесткі» ({{Information}}). Распрацаваў Магнус Манске.

«Сірочая Гутарка»

Знайдзіце ўсе старонкі гутарак без старонкі прадмету ў пэўнай прасторы назваў. Выбарачна адфільтруйце перанакіраваньні і падстаронкі:

«Пустыя Старонкі»

Пералічыце ўсе пустыя старонкі ў адной або больш прасторах назваў:

«Нагляднае Файлазьмяненьне»

Дублікаты і пошук на падставе зводкі

«ФайлаДублі»

Параўнайце выявы, адзначаныя ў якасьці дублікатаў. Распрацаваў Манус Манске.

Знайдзіце файлы па зводцы бясьпечнага альгарытму згорткі 1 (БАЗ-1; на падставе зьместу)

 See also: COM:SHA1.

Інтэрфэйс праграмаваньня дастасунка (ІПД) пералічвае ўсе файлы, якія маюць дадзеную зводку бясьпечнага альгарытму згорткі 1 (БАЗ-1). Прыклад выкарыстаньня: тое магчыма скарыстаць, каб запытаць сэрвэр Вікісховішча пра існаваньне файла перад запампоўкай, каб пазьбегнуць запампоўкі дакладных дублікатаў. Зводку БАЗ-1 магчыма вылічыць на месцы з дапамогай шматлікіх прыладаў (напрыклад, sha1sum — звычайная праграма на сыстэмах «Лінукс»). Глядзіце баш-сцэнар для яе: https://gitlab.com/vitaly-zdanevich/commons-wikimedia-find-by-hash і https://addons.mozilla.org/en-US/firefox/addon/wikimedia-commons-search-hash

Аналізатар файла

Пры наданьні бясьпечнага альгарытму згорткі 1 (БАЗ-1) выявы падае сьпіс выдаленых выяваў.


Файлаправерка

Шукае няпэўныя файлы на адпаведных (Мэдыя)вікістаронках (у асноўным файлы Вікісховішча).

ФайлыМэтаДадзеныя

Паказвае тэкставыя мэтатадзеныя пра мэдыяфайлы і старонкі апісаньня. Пазьбягайце спампоўкі сотняў мініяцюрных файлаў на звычайных старонках МэдыяВікі і падрыхтуйце сартавальныя табліцы адфільтраваных сьціслых дадзеных.


Дазор і апавяшчэньне

«Тўінкл»

«Тўінкл» — набор Ява-сцэнароў, які дае зарэгістраваным удзельнікам некалькі новых спосабаў, каб дапамагчы ім у агульных задачах падтрымкі і ў абыходжаньні з учыненьнем вандалізму.

Перасечаныя Ўнёскі

Гэтая прылада перасякае ўнёскі 2-х удзельнікаў і паказвае старонкі, якія рэдагавалі абодва зь іх. Яна дапамагае ў раскрыцьці лялечных уліковых запісаў.

Запампоўкі пачаткоўца

Нядаўнія запампоўкі ўдзельнікаў, якія не ў мясцовых суполках удзельнікаў.

Апошнія неагледжаныя праўкі

Неагледжаныя праўкі пад інтэрнэт-адрасам і удзельніка за апошні 31 дзень.

Файлалічыльнік Вікісховішча

Прылада вызначае лік файлаў у межах дадзенай катэгорыі і яе падкатэгорыяў на пэўныя даты ў межах азначанага пэрыяду часу.

Даданьне выяваў у артыкулы Вікіпэдыі

Выявы Вікізьвестак

Праект Выявы Вікізьвестак стварае і вядзе лад катэгорыяў на кожнай удзельнай вікі са сьпісам усіх артыкулаў без выяваў, зьвязаных з запісам Вікізьвестак, які ўлучае выяву. Глядзіце «Катэгорыя:Выява ў артыкуле адсутнічае, але існуе ў Вікізьвестках» (d:Q16742293) і перайдзіце па спасылках у вашую ўлюбёную вікі.

Прылада пошуку вольнай выявы

«Прылада пошуку вольнай выявы» («ППВВ») ад Магнуса Манске — прылада, якая дазваляе шукаць катэгорыя артыкулаў для артыкулаў без выяваў. Затым «ППВВ» выкарыстоўвае назвы артыкула, каб шакуць у тузіне такіх сховішчаў выяваў, як «Флікр», наконт выяваў з сумяшчальным зь Вікісховішчам дазволам, і падае прылады для лёгкай перадачы ў Вікісховішча.

ГБАМіць

«ГБАМіць» — прылада для распазнаньня выяваў у катэгорыі Вікісховішча, якой карыстаюцца ў адной зь вікі і якую магчыма выкарыстаць у аднолькавых артыкулах у іншых вікі.

Глямурны

Прылада, каб адсочваць файлы Вікісховішча ва ўжытку ў іншых праектах.

ГлямурныЎМРГТ

Сцэнар на Пітоне, які ўтварае старонку на мове разьметкі гіпэртэксту (МРГТ, анг. HTML) зь пералікам усіх артыкулаў Вікіпэдыі (на ўсіх мовах), на якой выкарыстоўваюць выявы або мультумэдыя з дадзенай катэгорыі Вікісховішча. Пераўтварае вынік прылады [https://glamtools.toolforge.org/glamorous.php ГБАМіць] у старонку на МРГТ.

Галерэяўтваральнік

Стварыце галерэю МэдыяВікі з катэгорыі Вікісховішча пры дапамозе замоўленай выбаркі.


Глядзіце таксама