ВікіСховішча:Вікі любіць Зямлю-2019

This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Earth 2019 and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Earth 2019 and have to be approved by a translation administrator.
Wiki Loves Earth

Shortcut: COM:WLE2019

Вікі любіць Зямлю-2019

 

Краіны-ўдзельніцы

 

Правілы і ЧаП

 

Organize

 

Пераможцы

 

Зьвязацца з намі

2019 countries
2019 countries
Запрашаем у Вікі любіць Зямлю-2019!

Вікі любіць Зямлю (ВЛЗ) — штогадовы міжнародны фатаконкурс, які ладзіцца ў траўні-чэрвені, арганізаваны аддзяленьнямі Вікімэдыі, суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельнікі фатаграфуюць мясцовыя прыродныя помнікі і прыгожыя ляндшафты сваіх краінаў і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць уласны конкурс, таму правілы, тэрміны, умовы і ўзнагароды могуць нязначна адрозьнівацца.

Галоўная мэта конкурсу — збор фатаздымкаў прыродных славутасьцяў: запаведнікаў, ахоўных зонаў, нацыянальных паркаў, маляўнічых краявідаў, адметных садоў і інш. — дзеля ілюстрацыі артыкулаў у сусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыі ды іншых праектах Фундацыі Вікімэдыі.

Засяроджаемся ня толькі на аб’ектах дзяржаўнага значэньня, але на любых ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню ды на шырэйшым абшары разнастайных прыродных аб’ектаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне зонаў. Такім чынам, большасьць удзельнікаў змогуць знайсьці ля сябе некалькі прыродных славутасьцяў.

Графік
  • 1—31 траўня і 1—30 чэрвеня: нацыянальныя конкурсы. Глядзіце канкрэтны графік для кожнай краіны.
  • 31 ліпеня: апошні тэрмін падачы, напрыклад на старонцы пераможцаў
  • 15 верасьня: апошні тэрмін падвядзеньня міжнародных вынікаў
Правілы
  • Правілы міжнароднай часткі апублікаваныя тут. Мясцовыя конкурсы могуць мець уласныя правілы, намінацыі, тэрміны ўдзелу й інш.
Прызы
  • 1-ы пераможца атрымае поўную стыпэндыю на ўдзел у Вікіманіі-2020 альбо ваўчэр на Амазоне на такую ж суму; іншыя пераможца атрымаюць ваўчэры на Амазоне (у залежнасьці ад занятага месца); акрамя гэтага, прадугледжаныя прызы ў лякальных конкурсах. Мясцовыя арганізатары могуць узнагародзіць прызамі пераможцаў мясцовых этапаў.
Загружаныя выявы
Як паўдзельнічаць
Афіцыйная бачына
Прэса пра нас

Адмова ад адказнасьці:Гэты конкурс ладзіцца пераважна дабраахвотнікамі, і арганізатары пакідаюць сабе права зьмяняць гэтыя правілы ці скасаваць конкурс на ўласнае рашэньне, нават пасьля ягонага пачатку. Арганізатары не нясуць адказнасьці за паабяцаныя спонсарамі прызы, ні ўвогуле якой-небудзь адказнасьці за гэты конкурс. Ніякія правілы, і нішто іншае на старонках конкурсу не накладае на арганізатараў ніякіх абавязкаў. Сябры журы ня могуць атрымліваць узнагароды (аднак запрашаюцца да загрузкі выяваў).