ВікіСховішча:Вікі любіць любоў-2019/Правілы

This page is a translated version of a page Commons:Wiki Loves Love 2019/Rules and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Wiki Loves Love 2019/Rules and have to be approved by a translation administrator.

Wiki Loves Love on website Wiki Loves Love on Facebook {{{Threads}}} Wiki Loves Love on Twitter Wiki Loves Love on Instagram Wiki Loves Love on Telegram Wiki Loves Love on YouTube Wiki Loves Love via mailing list


Wiki Loves Love

ويكي تهوى الحب, উইকি লাভস লাভ, Wiki Loves Love, Vikio amas amon, Wiki ama o amor, विकि लव्स लव, Вікі любіць любоў, Вики сөюне ярата, Вікі любить любов, Wiki nife ife, ویکی محبوب محبت, 维基-爱情之念, ویکی دوستدار عشق


Правілы

  1. Асоба, якая загружае файлы на конкурс, мусіць валодаць аўтарскімі правамі на іх.
  2. Фатаздымкі мусяць быць загружаныя ў акрэсьлены пэрыяд з 1 па 28 лютага. Можна загружаць мэдыяфайлы, створаныя ў любы час, нават гістарычныя здымкі (калі вы валодаеце аўтарскімі правамі на іх), аднак яны абавязкова мусяць быць загружаныя ў пэрыяд правядзеньня конкурсу.
  3. Усе файлы мусяць быць выкладзеныя пад вольнай ліцэнзіяй ці перададзеныя ў грамадзкі набытак. Пажадана карыстацца ліцэнзіяй, якую дапомна прапануе майстар загрузкі: Creative Commons Attribution-Share Alike 4.0 International (CC BY-SA 4.0).
  4. Усе выявы-ўдзельніцы мусяць быць ідэнтыфікаваныя. Гэта робіцца даданьнем да выявы шаблёну {{Wiki Loves Love 2019}}. Калі вы загружаеце выявы праз блакітную кнопку на галоўнай старонцы конкурсу, гэты шаблён падстаўляецца аўтаматычна.
  5. Удзельнічаюць любыя выявы, якія будзь-якім чынам тычацца пералічаных катэгорыяў.
  6. Удзельнікі конкурсу мусяць уключыць магчымасьць атрыманьня электронных лістоў празь ВікіСховішча, каб арганізатары маглі зьвязацца пры патрэбе ўручэньня прызу.

Заўвагі пра відэа

Іншыя файлы — аўдыё і відэа — таксама вітаюцца. Калі ласка, загружайце відэафайлы ў наступных фарматах: .ogg .ogv .webm

З прычыны складанасьцяў з правамі на інтэлектуальную ўласнасьць ВікіСховішча не прымае відэафайлы, створаныя ў іншых фарматах. На ВікіСховішчы знаходзіцца карысная інструкцыя па тым, як сканвэртаваць відэа ў гэтыя фарматы. Пажадана, каб вы загружалі толькі адзін відэафайл за раз.

Неадпаведнасьць

  • Фатаздымкі, якія ўжо маюцца на ВікіСховішчы (такім чынам, нельга загружаць файлы паўторна).
  • Паколькі файлы будуць разьмешчаныя ў ВікіСховішчы, яны павінны адпавядаць агульнаму ахопу ВікіСховішча. У іншым разе яны будуць дыскваліфікаваныя і выдаленыя без папярэджаньня.
  • Выявы з вадзянымі знакамі, пазнакамі даты/часу ці аўтарства, іншымі прызнакамі рэдагаваньня, якое зьвязвае выяву зь ейным аўтарам, недапушчальныя.
  • Парнаграфічныя выявы і відэа ў дадзеным конкурсе непрымальныя.

Крытэры судзейства

Судзейства будзе праводзіцца радай міжнародных вікіпэдыстаў, прафэсійных фатографаў і адмыслоўцаў, кіруючыся базавымі прынцыпамі фатаграфіі і грамадзкімі стандартамі.

  • Добрае фота можа распавесьці добрую гісторыю.
  • Добрае фота засяроджвае ўвагу на галоўным элемэнце фатаздымку, пакідаючы ўсе астатнія дробныя дэталі па-за фокусам.
  • Патэнцыйная прыдатнасьць і агульная вартасьць выявы (уключаючы ліцэнзаваньне) для праектаў Вікімэдыі.
  • Тэхнічная якасьць — будуць улічвацца такія парамэтры выявы, як фокус, асьвятленьне, колеры, ISO і да т. п.

Журы будзе ацэньваць асобных спаборнікаў паводле наступных крытэраў:

  • Тэхнічная якасьць
  • Арыгінальнасьць
  • Патэнцыйная прыдатнасьць і агульная вартасьць выявы (уключаючы ліцэнзаваньне) для праектаў Вікімэдыі.



Тэкст на гэтай старонцы ўзяты з крыніцы: Commons:Wiki Loves Uniformed services (India)/Rules and regulations