Вікісховішча:Вольныя мэдыякрыніцы

This page is a translated version of a page Commons:Free media resources and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Free media resources and have to be approved by a translation administrator.
Shortcut

Існуюць мэдыякрыніцы пад вольным дазволам (а таксама грамадзкі набытак), якія магчыма скарыстаць у якасьці крыніцаў для запампоўкі файла ў Вікісховішча. Аднак ніколі сьлепа не запампоўвайце ўсё з гэтых старонак. Калі ласка, заўжды пераправярайце, ці сапраўды мультымэдыя пад вольным дазволам і ці карысныя для праектаў Вікісховішча. Такім чынам, патрабуецца дзеяць згодна з наступнымі пунктамі.

Перад запампоўкай у Вікісховішча мультымэдыя з гэтых крыніцаў:

  • Спраўдзіце, ці ўжо даступныя тыя ў Вікісховішчы — глядзіце старонку пошуку.
  • Спраўдзіце, ці маюць мультымэдыя вольны дазвол, які магчыма скарыстаць у Вікісховішчы — глядзіце патрабаваньні дазволу і прыдатныя дазволы.
  • Ніколі не забывайце ўлучыць карыснае апісаньне, прызнаньне творцы, крыніцу і шаблён слушнага дазволу (і абгрунтуйце, напрыклад, цытатай, чаму шаблён гэтага дазволу слушны) — глядзіце ахоп праекту.

Калі ласка, ня звальвайце дадзеныя

  • Ня ўсе крыніцы карысныя для праектаў «Вікімэдыі». Прыклады некарысных крыніцаў улучаюць: выявы бязь весткавай вартасьці (здымкі вечарыны, малаважны мастацкі твор бязь весткавай задачы), надта старыя мультымэдыя, якія могуць мець памылкі ў акалічнасьцях, зьмест з прадузятымі пунктамі гледжаньня. Глядзіце ахоп праекту.

Перад даданьнем спасылкі на крыніцу

  • Спраўдзіце, ці мае вэб-бачына са спасылкай ладную колькасьць вольнага зьместу пад прыдатным дазволам.
  • Зьмясьціце спасылкі на належнай падстаронцы.
Крыніцы паводле віду мультымэдыя
Пошукавікі вольнага зьместу і іншыя агульныя даведнікі

Калі ласка, агледзьце таксама кепскія крыніцы, непрымальныя для Вікісховішча, каб пазьбегнуць пашыраных памылак.