Вікісховішча:Выява году/2018/Правілы

This page is a translated version of a page Commons:Picture of the Year/2018/Rules and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Picture of the Year/2018/Rules and have to be approved by a translation administrator.

end

Афіцыйныя правілы

Галасаваньне

Туры

  • У ВГ-2018 будзе два туры:
    • 1 тур уключацьме ўсе выявы, якія атрымалі статус абраных у 2018.
    • 2 тур уключацьме 30 () найлепшых выяваў з 1 туру.
  • Найлепшая выява будзе абвешчаная выявай году. Дзьве наступныя будуць абвешчаныя фіналісткамі.

Даты

1 тур ВГ-2018

з 3 лютага 2019, 15:00
да 17 лютага 2019, 23:59:59

2 тур ВГ-2018

з 3 сакавіка 2019, 15:00
да 17 сакавіка 2019, 23:59:59

Пэрыяды бэта-тэставаньня

  • Будзе некалькі дзён бэта-тэставаньня дзеля праверкі, ці слушна працуе скрыпт галасаваньня.
  • Пададзеныя ў тэставы пэрыяд галасы — за некалькі дзён да афіцыйнага пачатку — таксама прымальныя. Камітэт улічыць іх так сама, як і галасы, пададзеныя ў пазьнейшым этапе.
  • Калі знойдзеце ў прыладзе для галасаваньня памылкі, паведаміце пра іх, калі ласка, на MediaWiki talk:Gadget-EnhancedPOTY.js; зь іншымі пытаньнямі зьвяртайцеся на Commons talk:Picture of the Year/2018.

Прыдатнасьць галасавальніка

  1. Удзельнікі мусяць быць зарэгістраваныя ў любым з праектаў Вікімэдыі да Tue, 01 Jan 2019 00:00:00 +0000 [UTC].
  2. Уліковы запіс такога ўдзельніка мусіць мець прынамсі 75 дзейныя рэдагаваньні ў любым асобным праекце Вікімэдыі паводле стану на Tue, 01 Jan 2019 00:00:00 +0000 [UTC]. Праверце, калі ласка, прыдатнасьць вашага ўліковага запісу інструмэнтам праверкі ВГ-2018.
  3. Удзельнікі мусяць галасаваць з уліковага запісу, які адпавядае вышэйпрыведзеным патрабаваньням ці то ў Вікісховішчы ці ў любым іншым праекце Вікімэдыі, злучаным з SUL (калі праект Вікімэдыі іншы, дык уліковы запіс мусіць быць злучаны з уліковым запісам удзельніка ў ВікіСховішчы праз SUL).
Нататкі
  • Нават калі ўдзельнік мае мноства прыдатных уліковых запісаў, ён можа галасаваць толькі з аднаго зь іх.
  • Галасаваньні з IP будуць лічыцца няслушнымі.
  • Галасы, аддадзеныя непрыдатнымі ўдзельнікамі/ўліковымі запісамі, паўторныя/шматразовыя галасаваньні ў парушэньне правілаў будуць скасаваныя.
  • З-за вялікага аб’ёму галасаваньняў мы ня зможам прыняць галасы ад удзельнікаў, якія не адпавядаюць крытэрам, улічаным у прыладзе спраўджваньня прыдатнасьці ВГ-2018.
  • Мы можам зьвязацца з вамі праз вашую старонку абмеркаваньня цягам 1 году пасьля галасаваньня, каб паведаміць вам пра вынікі галасаваньня і запрасіць да ўдзелу ў галасаваньні ў наступным годзе. Вы можаце адмовіцца ў любы час.

Правілы галасаваньня

У 1 туры — мноства галасоў — прыдатныя ўдзельнікі могуць галасаваць за столькі кандыдатаў, колькі схочуць падтрымаць (адзін голас за адну выяву).

У 2 туры — тры галасы — прыдатныя ўдзельнікі могуць галасаваць толькі за 3 фіналістаў. Кожні з 3 гэтых галасоў лічацца аднолькавымі, а за аднаго кандыдата можна галасаваць толькі аднойчы. Заўвага: калі хтосьці аддасьць больш за тры галасы, будуць улічаныя толькі 3 апошнія зь іх.

Выявы

Катэгорыі

Galleries by content
  Arthropods (44)  Other birds (52)  Mammals (49)  Other animals (16)
  Plants and fungi (74)  People and human activities (82)  Paintings, textiles and works on paper (27)  Settlements (23)
  Castles and fortifications (24)  Religious buildings (34)  Constructions and buildings (64)  Artificially illuminated outdoor spaces (24)
  Infrastructure (34)  Interiors and details (29)  Interiors of religious buildings (37)  Frescos, ceilings and stained glass (20)
  Panoramic views (47)  Nature views (102)  Water (38)  Astronomy, satellite and outer space (13)
  Maps, diagrams and illustrations (8)  Vehicles and crafts (34)  Sculptures (16)  Objects, shells and miscellaneous (68)
  Videos and animations (3)
Help · About these icons…

Прыдатнасьць выявы

1 тур
  • Усе абраныя выявы з 1 студзеня па 31 сьнежня 2018.
Фінал
  • 30 найлепшых выяваў з 1 туру паводле колькасьці атрыманых галасоў зь любой катэгорыі трапіць у фінальны тур — тут пры падліку галасоў катэгорыі да ўвагі не бяруцца.
  • Калі дзьве найлепшыя выявы зь якой-кольвек катэгорыі ня трапяць у 30 найлепшых выяваў, яны ўсё ж будуць уключаныя, каб уразнастаіць фінал.

Кандыдат ня можа быць дыскваліфікаваны ці заменены без удумлівага абмеркаваньня, калі ён ня выдалены (прыклад: выстаўленьня на выдаленьня недастаткова для дыскваліфікацыі выявы).

Узнагароды ВГ