Вікісховішча:Абарона старонкі

This page is a translated version of a page Commons:Protection policy and the translation is 93% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Protection policy and have to be approved by a translation administrator.

Shortcuts: COM:P • COM:PROTECT • COM:PPOLICY

Адміністратары могуць абараніць старонку або файл, каб абмежаваць рэдагаваньне або перанос гэтай старонкі. Такая абарона можа быць бясконцай або скончыцца пасьля вызначанага часу.

Гэтай здольнасьцю звычайна карыстаюцца, каб змагацца з вандалізмам і войнамі рэдагаваньняў, а абарона звычайна часовая. Некаторыя выняткі ўлучаюць моцна задзейнічаныя шаблёны і архіваваныя старонкі запытаў правоў удзельнікамі.

Журнал абаронаў паказвае запіс старонак, якія абаранілі, кім і прычыну якую падалі для абароны. Усе абароненыя цяпер старонкі пералічваюць на Special:Protectedpages (Адмысловае:Абароненыя старонкі). Няісныя абароненыя ад стварэньня старонкі пералічваюць на Special:Protectedtitles (Адмысловае:Забароненыя старонкі).

Цалкам абароненыя старонкі варта пазначаць належным шаблёнам абароны, каб апавясьціць іншых і аўтакатэгарызаваць старонку ў Category:Protected (Катэгорыя:Абароненыя). Паўабароненыя старонкі звычайна не пазначаюць.

Віды абароны

Поўная абарона

 
Shortcut

Поўная абарона выключае рэдагаваньне для ўсіх, за выняткам адміністратараў. Цалкам абароненыя мэдыяфайлы могуць перазапісаць новымі запампоўкамі толькі адміністратары. Старонкі могуць цалкам абараніць бестэрмінова, калі гэта моцна задзейнічаныя выявы або шаблёны, каб прадухіліць вандалізм. Бясконцую поўную абарону могуць таксама скарыстаць для старонак, якія ня варта зьмяняць праз аўтарскае права або з праўных прычынаў, такіх як Commons:GNU Free Documentation License (Вікісховішча:Дазвол вольнай дакумэнтацыі ГНУ).

Старонкі, што зазнаюць вайну правак у выніку спрэчкі, могуць таксама часова абараніць. У гэты час адміністратарам варта рабіць значныя зьмяненьні, толькі калі на гэта ёсьць згода. Усялякія прапанаваныя зьмяненьні варта абмеркаваць на старонцы гутарак. Такія запыты, калі тыя безадкладныя і несупярэчлівыя, могуць суправаджацца шаблёнам {{Editprotected}}, каб прыцягнуць увагу адміністратараў.

Абарона шаблёну

 

Абарону шаблёну выкарыстоўваюць на высокарызыкоўных шаблёнах з высокім лікам уключэньняў або зьвесткамі пра дазвол. Шаблёны пад гэтай абаронай могуць рэдагаваць толькі адміністратары і ўдзельнікі з правам рэдактара шаблёнаў.

Autopatroller protection

 

Autopatroller protection only allows editing for users with the autopatrolled right. It should only be used where semi-protection has been proven to be ineffective in combating disruption in cases such as persistent vandalism, sockpuppetry and edit wars.

Паўабарона

 

Паўабарона выключае рэдагаваньне для безыменных карыстальнікаў і ўлічаных уліковых запісаў, якім менш за 4 дні. Гэта найбольш пашыраны від абароны, якім звычайна карыстаюцца, каб прадухіліць вандалізм зь інтэрнэт-адрасоў.

Абарона ад пераносу

 

Абарона ад пераносу бароніць старонкі толькі ад пераносу. Дапомна цалкам абароненыя старонкі таксама абароненыя ад пераносу.

Каскадная абарона

 

Каскадная абарона цалкам бароніць усе старонкі, уключаныя на абароненай старонцы, у тым ліку выявы і старонку апісаньня іх файлаў, а таксама шаблёны. З улікам шырокасяжных і магутных уласьцівасьцяў каскаднай абароны яе выкарыстаньне мае быць найменшым. На Вікісховішчы каскаднай абаронай варта карыстацца толькі ў рэдкіх выпадках, дзе на гэта існуе згода.

У мінулым было немагчыма абараніць няісныя старонкі ад стварэньня. У якасьці абыходнага шляху такія старонкі ўключылі на старонку, што мае каскадную абарону. Цяпер магчыма абараніць старонкі з дапамогай убудаванай у МэдыяВікі абароны няісных старонак, якую прымяняюць так, як і звычайную абарону. Аднак ад старога спосабу не адракліся цалкам.

Каскадная паўабарона адключаная, бо дазваляла неадміністратарам цалкам абараняць старонкі шляхам іх уключэньня.

Абарона ад запампоўкі

 

Абарону ад запампоўкі магчыма скарыстаць, каб прадухіліць перазапіс файлаў, моцна задзейнічаных у праектах «Вікімэдыі» (напрыклад, значкі шаблёнаў) або якімі карыстаюцца ў небясьпечным месцы (напрыклад, галоўныя старонкі вікі), каб прадухіліць вандалізм. Гэтыя абароны могуць быць бясконцымі або часовымі, напрыклад, толькі пакуль файл на галоўнай старонцы вікі. Для «моцна задзейнічаных» файлаў варта карыстацца [upload=sysop] і (каб прадухіліць зламысныя або выпадковыя пераносы) [move=sysop]. [edit=sysop] не патрабуецца (і бескарысны, бо, напрыклад, не дапушчае зьмяненьняў катэгорыі), калі важны толькі зьмест файла (напрыклад, калі чакаецца вельмі мала праглядаў старонкі файла, як здараецца з выкарыстаньнем незьвязанага шаблёну).

Запыт абароны і яе зьняцьця

Каб запытаць абарону
Каб запытаць зьняцьцё абароны

Глядзіце таксама