Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-scan»

This page is a translated version of a page Commons:When to use the PD-scan tag and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:When to use the PD-scan tag and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:SCAN

Выява з пазнакай {{PD-scan}}. Здымак зрабілі ў Вялікабрытаніі зь яркасьцю, адценьнем і папраўкамі кантрасту, зробленымі ў Індыі. Падыход Індыі да аўтарскага права падобны да брытанскага.

Гэтая старонка тычыцца толькі здымкаў і фотакопіяў. Глядзіце Вікісховішча:Калі карыстацца шаблёнам «PD-Art» наконт фотаздымкаў, якія зьнялі з пэўнай адлегласьці.

Уводзіны

Просты (неапрацаваны) здымак або фотакопію старога мастацкага твору варта пазначыць належным відам шаблёну {{PD-old}} пры ўмове, што спачатнік дастаткова стары, каб быць у грамадзкім набытку ў сілу сваёй даўнасьці. Сам здымак або фотакопія, як чыста мэханічнае, нятворчае дзея, ня можа стварыць новага аўтарскага права для асобы, якая здымала. Такой выяве не стае самабытнасьці. Гэта голая копія і толькі. Гэтае правіла мае міжнароднае прымяненьне і ў Вікісховішчы звычайна прымаецца за належнае.

Тое самае тычыцца таго, дзе апраграмаваньне скарысталі, каб прымяніць цалкам аўтаматычныя паляпшэньні, такія як зьмяненьні яркасьці, кантрасту, зьмяншэньне шуму і аўтаматычнае прыбіраньне драпіны. Зноў жа, як чыста мэханічныя і нятворчыя дзеяньні, такія паляпшэньні ня могуць стварыць новага аўтарскага права. Гэта таксама мае міжнароднае прымяненьне.

Становішча больш складанае, калі спачатны неапрацаваны здымак палепшылі выбарачна, напрыклад, шляхам дбайнай працы ў «Фоташопе», каб выявіць пэўныя падрабязнасьці. Гэты від паляшэньня, хоць, вядома, кампутарны, можа запатрабаваць значнага ўзроўню асабістага творчага ўкладу, і ў выніку можа ўтварыць новае аўтарскае права для асобы, якая робіць працу.

Ясна, што выяву нельга запампоўваць у Вікісховішча без дазволу новага праваўласьніка, калі зробленая праца дастаткова шырокая, каб вынік разглядаўся ў якасьці новай мастацкай працы (напрыклад, калі чорна-белы спачатнік «размаляваны ўручную»).

Але як паступіць са здымкам старога спачатніка ў грамадзкім набытку, знойдзеным у Сеціве? Часта яны выглядаюць проста мэханічнымі здымкамі, але могуць быць палепшанымі, хоць адразу і ня скажаш, і магчыма нават палепшанымі выбарачна і са значным творчым укладам.

Разважнай рэкамэндацыяй у такім выпадку будзе спытаць сябе, ці выява выглядае чыста мэханічным здымкам або, паводле даступнага доказу, настолькі падобная да такога здымку, што ня варта чакаць узьнікненьня ніякай абароны аўтарскім правам. Калі так, можаце запампаваць выяву з дапамогай шаблёну {{PD-scan}}. Прымальнасьць выявы мабыць давядзецца перагледзець, калі дадатковы доказ выявіцца пазьней, напрыклад, пасьля скаргі ад асобы, якая працавала над выявай і можа пацьвердзіць, што істотны ўзровень асабістага творчага ўкладу пайшоў на лічбавыя паляпшэньні. Аднак няма прычыны меркаваць, што выява абароненая аўтарскім правам, калі немагчыма знайсьці істотны ўзровень асабістага творчага ўкладу.

Часам вэб-бачына будзе дамагацца шырокага аўтарскага права на ўсе выявы на бачыне, улучна з выявамі, што выглядаюць ня больш як мэханічныя здымкі, не падлеглыя аўтарскаму праву. Вам варта ўзважана разабраць такія заявы на падставе ўсіх даступных доказаў, а ня проста прымаць іх за чыстую манэту.

Што значыць шаблён «PD-scan»

Выкарырыстаньне шаблёнам {{PD-scan}} прадугледжвае:

  • што выява Вікісховішча — копія здымка, зробленага (і магчыма палепшанага) кімсьці іншым, а не запампоўвальнікам;
  • і што выява ня можа мець незалежнага аўтарскага права, бо ёсьць проста мэханічным узнаўленьням старой выявы ў грамадзкім набытку, або, паводле даступнага доказу, настолькі падобная да такога ўзнаўленьня, што ня варта чакаць узьнікненьня ніякай абароны аўтарскім правам.

Калі ня варта карыстацца шаблёнам «PD-scan»

Шаблёнам {{PD-scan}} ня варта карыстацца:

  • калі спачатнік не ў грамадзкім набытку;
  • калі самі асабіста зрабілі здымак і палепшылі выяву;
    • У такім выпадку проста скарыстайце дарэчны шаблён {{PD-old}}, каб паказаць, што спачатнік у грамадзкім набытку, калі гэта праўда. Ліцэнзуйце тыя паляпшэньні з дапамогай шаблёну на ўласны выбар, такім як {{self|cc-by-sa-4.0}}, калі зрабілі паляпшэньні, што патрабуюць значнага ўзроўню асабістай творчасьці.

Які ўзровень самабытнасьці патрэбны для стварэньня аўтарскага права

Згодна з Бэрнскай канвэнцыяй аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў і падобнымі міжнароднымі дамовамі, аўтарскае права на мастацкі твор можа надавацца, толькі калі твор арыгінальны. Мастацкая вартасьць ня мае значэньня. Але што «дастаткова арыгінальнае», каб надаць аўтарскае права аддаецца асобным краінам на вызначэньне, а некаторыя краіны патрабуюць вышэйшага ўзроўню самабытнасьці (або творчага ўкладу) чым іншыя. Існуе непазьбежна шмат шэрых вобласьцяў.

ЗША

У справе Мастацкай бібліятэкі Брыджмэна супраць карпарацыі «Корэл» Нью-Ёрскі акруговы суд пастанавіў, што «здымку, які ёсьць ня больш чым копіяй працы іншага, наколькі дазваляе навука і тэхналёгія, не стае арыгінальнасьці. Нельга сказаць, што такі ўчынак банальны, проста неарыгінальны». Суд пастанавіў, што аўтарскае права не захоўваецца, бо слайды былі проста пакорлівымі копіямі прадстаўленых мастацкіх твораў, няглядзечы на намаганьне і працу, прыкладзеныя для стварэньня слайдаў прафэсійнай якасьці са спачатных мастацкіх твораў.

Разважна сказаць, што паводле аналёгіі суды ЗША не нададуць аўтарскага права на здымак, які палепшымі нават уручную дзеля стварэньня выявы, як мага больш падобнай да спачатніка, хоць тая справа датычыла хутчэй фотаздымкаў, чым сканаў.

Справа Мастацкай бібліятэкі Брыджмэна супраць карпарацыі «Корэл» можа быць менш пераканаўчай, і такія справы варта разглядаць на падставе ўласных акалічнасьцяў, калі паляпшэньне пераўзышло гэта, напрыклад, у выяўленьні выбарачных падрабязнасьцяў або адценьняў, цяжка заўважных у спачатніку.

Эўропа

У Эўропе стан аўтарскага права аблічбаванай выявы залежыць ад ўзроўню творчых выбараў, зробленых у ходзе аблічбоўкі. «Па-за аўтарскім правам» правяло праўны разбор, каб вызначыць стан аўтарскага права аблічбаваных працаў у 28 краінах-удзельніцах Эўразьвязу, Швайцарыі, Нарвэгіі і Ісьляндыі, і стварыла мапы на аснове трох магчымых сцэнаоў: цалкам аўтаматызаваная аблічбоўка, паўаўтаматызаваная і кіраваная чалавекам.

Вялікабрытанія

Насуперак часам меркаванаму ў Вялікабрытаніі аўтарскае права немагчыма ўтварыць проста за кошт цалкам несамадзейнай і мэханічнай цяжкай працы, нават калі яе шмат. Камэнтатары часам робяць заблытвальныя адсылкі на так званую дактрыну пота твару і маюць на ўвазе, што брытанскія суды падтрымліваюць абарону аўтарскага права на падставе цяжкай працы нават без самабытнасьці. Гэта недакладна адлюстроўвае брытанскае стаўленьне. Аўтарскае права Вялікабрытаніі грунтуецца не на поце твару, але на выпрабаваньні на ўменьне і працу.

Самабытнасьць займае галоўнае месца ў мастацкім аўтарскім праве. І насамрэч згодна з Законам 1988 году «Аб аўтарскім праве, рысунках і патэнтах» у частцы S1(1)(a), «Аўтарскае права — права ўласнасьці, што захоўваецца ў адпаведнасьці з гэтай Часткай у наступных апісаньнях твораў — (а) арыгінальныя літаратурныя, тэатральныя, музычныя або мастацкія творы…». Ня можа быць аўтарскага права, калі няма самабытнасьці.

У меркаваньні Вярхоўнага суду па справе Крамы «Рэджэкт» супраць Мэнэрза [1995] згодна F.S.R. 870 Джордж Легат пастанавіў, што проста копія існага фотаздымка ня можа цягнуць за сабой аўтарскага права, калі капіявальнік прысьвяціў «не такую працу і ўменьне, што надаюць самабытнасьць мастацкага кшталту»; і што ня можа быць новага аўтарскага права, калі працэс «цалкам мэханічны» ([1995] FSR 870 у 876). Гэта была справа датычна выкарыстаньня павялічанай фотакопіі, але са здымкам абыдуцца адолькавым чынам.

Суд цытаваў з ухвалой ранейшую справу ў Таемнай радзе («Інтэрлега» супраць «Тайко», [1989] AC 217), дзе Пітэр Олівэр сказаў: «але капіяваньне само па сабе, як бы шмат уменьня і працы не прысьвячалася ў працэсе, ня можа зрабіць арыгінальны твор». (Справа ў Таемнай радазе — па сутнасьці скарга на ўзроўні Палаты абшчынаў з суду ў краіне Садружнасьці, што дагэтуль прымае брытанскі закон у якасьці забавязвальнага. Таемная рада — суд канчатковага абскарджаньня ў такім выпадку, і яго рашэньні маюць найвышэйшую пераканаўчую ўладу.)

Таму ясна са справы Крамы «Рэджэкт» супраць Мэнэрза, што без «такой працы і ўменьня, што надасьць самабытнасьць мастацкага кшталту», ня можа быць аўтарскага права. Аднак майце на ўвазе, што ўзровень самабытнасьць, патрабаваны брытанскімі судамі, даволі нізкі параўнальна з узроўнем, патрэбным у большасьці іншых эўрапейскіх правападлегласьцяў.

Глядзіце абмеркаваньне на Вікісховішча:Запыты выдаленьня/Выявы з «Дарўіна Анлайн» наконт дадатковых зьвестак.

Праўнае абмеркаваньне

Карыснае абмеркаваньне (ня частка гэтага правіла) часткі праўнага тла ЗША магчыма адшукаць на Вікізакон/Пот твару.

Глядзіце таксама