Вікісховішча:Перазапіс існых файлаў

This page is a translated version of a page Commons:Overwriting existing files and the translation is 98% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Overwriting existing files and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.
Shortcuts

Гэта кіраўніцтва пра тое, калі і як удзельнікам варта або не перазапісваць існыя файлы[1] Указаньне пра гэта патрэбна, бо праекты «Вікімэдыі», якія выкарыстоўваюць файлы, і вонкавыя карыстальнікі, якія наўпрост выкарыстоўваюць зьмест Вікісховішча, абапіраюцца на дастатковую ўстойлівасьць файлаў. У выніку асноўнае правіла ў тым, што існыя файлы ня варта перазапісваць істотна адрозным зьместам, хоць малымі паляпшэньнямі варта перазапісваць папярэднюю вэрсію (але глядзіце ніжэй наконт выняткаў). Калі сумняецеся або вырашаеце сутычкі між удзельнікамі, запампуйце новы файл.

After discussion in August 2012, this guideline was proposed and formally adopted as an RFC. As of September 2023, a further discussion concluded that many overwrites did not comply with this guideline, so it was decided that it should be strictly enforced in software by limiting overwrite privileges of images uploaded by other users to those with the autopatrol right. If you want to overwrite files initially uploaded by other users, please request the autopatrol right on COM:Requests for rights. If you are not eligible for this right, you may request an exception for a specific file.

Калі не перазапісаць існы файл, зьмяненьні варта запампаваць пад новай назвай (у ідэале падобнай да старой), а старонка апісаньня файла мае спасылацца на спачатны файл і надаваць прызнаньне спачатнаму творцу.

ПЕРАЗАПІШЫЦЕ

Малыя паляпшэньні

 [OK] У якасьці агульнага правіла карыстайцеся спасылкай «Загрузіце новую вэрсію гэтага файла» толькі для адносна малых паляпшэньняў. Прыклады ўлучаюць:

  • замена выданьнямі аднолькавага файла з большым разрозьненьнем, аднак без выкарыстаньня штучных спосабаў стварэньня вышэйшага разрозьненьня;
  • малое і несупярэчлівае выпраўленьне адценьня, зьмяншэньне шуму, выпраўленьне пэрспэктывы;
  • прыбіраньне вадзянога знаку;
  • неабходнае вярчэньне на 90, 180 або 270° ці малыя выпраўленьні вярчэньня выяваў, якія не стаяць старчма;
  • малое кадраваньне;
  • несупярэчлівыя выпраўленьні дыяграмаў, мапаў або табліцаў, калі даступна больш дакладнае выданьне;
  • выпаўленьне памылак маштабаванай вэктарнай графікі;
  • даданьне або выпраўленьне перакладаў, выпраўленьне правапісных памылак (напрыклад, зьмяненьне «болшы» на «большы»).

І падобныя рэчы, дзе істотная пабудова не зьмяняецца. Гэта можа ўлучаць малое кадраваньне, напрыклад, каб прыбраць нядаўна дададзеную рамку (не запампоўвайце разам з файламі, што прыбіраюць часткі гістарычных выяваў), але ахопныя кадраваньні звычайна варта запампоўваць пад новай назвай, такой як «Старая назва выявы (кадраваная).jpg».

Выпраўленьне малых памылак звычайна палічаць малым паляпшэньнем. Аднак чым больш далёкасяжнае выпраўленьне, тым больш верагодна, што лепш запампаваць выпраўленае выданьне ў якасьці новага файла (каб пазьбегнуць магчымых разыходжаньняў пра належнасьць выпраўленьня і магчымай вайны запамповак) і пры патрэбе вылучыць стары файл на выдаленьне.

Заўвага: файл з анатаваньнямі выявы страціць тыя анатаваньні, калі піксэльныя памеры зьменяцца. Глядзіце Дапамога:Прылада-ВыяваАнатавальнік#Абмежаваньні. Гэта не прычына падзяліць файл пры ажыцьцяўленьні малых паляпшэньняў, бо анатаваньні магчыма ўвесьці паўторна.

Выняткі

  Калі працу лічбавага аднаўленьня робяць на гістарычным дакумэнце або мастацкім творы, аднаўленьне (няважна наколькі малое) варта заўжды запампоўваць пад новай назвай файла, адрознай ад спачатнага файла, з падачай спасылкі назад на крыніцу, на якой той грунтуецца ў полі «іншыя вэрсіі» новага файла. Зробленыя зьмяненьні варта таксама запісаць дастаткова падрабязна, каб узнавіць іх пры магчымасьці. Гэта найлепшая практыка для аднаўленьняў, бо дазваляе ўдзельнікам і наступным аднаўляльнікам ісьці па ланцугу паляпшэньняў і рабіць падрабязнае параўнаньне са спачатнікамі. (Аднак, калі аднаўленьне ўжо выканалі на файле, напрыклад, прапусьцілі пыльнае месца, то непатрэбна мець новы файл для кожнага новага зьмяненьня ў аднаўленьні.) У некаторых выпадках такія спачатныя файлы пазначаюць шаблёнам {{Please-do-not-overwrite-original-files}} («Калі ласка, не перазапісвайце спачатныя файлы»).

 
Знак для Абраных выяваў

? Будзьце асьцярожныя з файламі, узнагароджанымі адмысловым статусам, як то «Абраная выява Вікісховішча» (або падобным статусам у іншым праекце «Вікімэдыі»), бо статус тычыцца пэўнага выданьня файла. «Абраныя», «якасныя» і «каштоўныя» выявы будуць атаясьняць на іх старонках апісаньня файла з дапамогай шаблёну {{Assessments}} («Ацэнкі»). (Зьвярніце належную ўвагу на тое, што адмысловы статус у Вікісховішчы не перадаецца вытворным файлам.) Стваральнік выявы можа рабіць малыя зьмяненьні, дзе адчувае, што гэта будзе несупярэчлівым для прасоўвальнага статусу (напрыклад, прыбіраньне пыльных месцаў або выпраўленьне малага нахілу). Магчыма спрэчныя зьмяненьні варта абмеркаваць з удзельнікамі форуму, які прасоўваў выяву.

  Файлы, скарыстаныя ў праектах «Вікімэдыі», дзе выкарыстаньне патрабуе, каб файл заставаўся нязьменным — што значыць без перазапісу наогул: ні для абнаўленьняў, малых паляпшэньняў або выпраўленьняў памылкі. Заўвагі (у тым ліку ўказаньне памылак і на іншыя выданьні) магчыма вольна рабіць у апісаньні файла ў Вікісховішчы, але сам файл ня варта перазапісваць. Пры патрэбе запампуйце новае выданьне ў якасьці асобнага файла. Такія файлы варта пазначаць шаблёнам {{Please-do-not-overwrite-permanent-version}} («Калі ласка, не перазапісвайце спачатныя файлы»).

  Спрэчныя або аспрэчаныя зьмяненьні. Калі іншы рэдактар думае, што зьмяненьне — не паляпшэньне (нават калі рэдактар, які робіць зьмяненьне, лічыць яго малым), зьмяненьне могуць адкаціць, а новую выяву варта запампаваць пад новай назвай файла. Глядзіце ніжэй.

Шануйце стваральнікаў зьместу

Стваральнік спачатнай выявы часта найлепшая асоба, каб рабіць праўкі. Кожнае рэдагаваньне JPG можа крыху пагоршыць выяву, бо гэта стратны фармат. Здавалася б, малыя і «карысныя» праўкі, такія як зьмяненьне балянсу белага або скарачэньне шуму, могуць насамрэч нанесьці істотную шкоду. Стваральнік выявы часта мае доступ да неапрацаваных файлаў, каб рабіць зь іх новае выданьне зь якім заўгодна выпраўленьнем. Гэта заўжды лепей за рэдагаваньне JPG. Калі гэта фатаграфія, стваральнік выявы быў там, калі рабілі здымак, таму будзе ў лепшым становішчы, каб меркаваць, ці слушныя адценьні і асьвятленьне. Таму настойліва раюць, каб удзельнікі, якія жадаюць палепшыць фатаграфіі, спачатку зьвязаліся са стваральнікам на Вікісховішчы або ў іншым месцы.

Няпраўленыя выданьні

 [OK] Часам удзельнікі, якія запампоўваюць новыя файлы, што рэдагаваліся (напрыклад, фатаграфію, палепшаную ў адценьні і кантрасьце параўнальна зь неапрацаванай), могуць пажадаць падаць таксама спачатнае няпраўленае выданьне. Іх самастойная запампоўка лішне загрувасьціць катэгорыі. Рашэньне — найперш запампаваць няпраўленае выданьне, а неўзабаве запампаваць праўленае выданьне паверх таго, каб няпраўленае выданьне было даступным у гісторыі файла. Няпраўленыя выданьні не прызначаюцца для самастойнага выкарыстаньня і ня варта падзяляць на асобныя файлы, калі гэта ня трэба для адмысловага вядомага выкарыстаньня. Файлы з выкарыстаньнем такога падыходу варта пазначаць шаблёнам {{Unedited version}} («Няпраўленае выданьне»).

Заўвага: перазапіс няпраўленых выданьняў тычыцца толькі часу неўзабаве пасьля запампоўкі няпраўленага выданьня і толькі спачатнага запампоўвальніка пры запампоўцы палепшанага выданьня аднолькавага файла. Ва ўсіх іншых выпадках прымяняецца звычайная мерка пра перазапіс (ці гэта малое паляпшэньне?). У дадатак прымяняюць звычайнае правіла пра вырашэньне разыходжаньняў: калі іншы ўдзельнік адчувае, што карысна падзяліць файл, то яго варта падзяліць.

Другасныя выявы

 [OK] Часам удзельнікі могуць пажадаць падаць выяву, датычную іх запампоўкі, што можа выходзіць за межы ахопу праекту ў якасьці самастойнага файла. Прыклады ўлучаюць выявы бірак датычна прадмету асноўнай выявы або адвароту паштоўкі ў якасьці доказу стану аўтарскага права. Рашэньне — найперш запампаваць другасную выяву, а неўзабаве запампаваць асноўную выяву паверх той, каб другасная выява была даступнай у гісторыі файла. Другасныя выявы не прызначаюцца для самастойнага выкарыстаньня і ня варта падзяляць у якасьці асобных файлаў, калі гэта ня трэба адмысловага вядомага выкарыстаньня. Файлы з выкарыстаньнем гэтага падыходу варта пазначаць шаблёнам {{Secondary image}} («Другасная выява»). Прыміце да ўвагі, што другасныя выявы не вызваляюць ад звычайных патрабаваньняў Вікіпэдыя:Дазволы.

Заўвага: перазапіс другасных выяваў тычыцца толькі часу неўзабаве пасьля запампоўкі другаснай выявы і толькі спачатнага запампоўвальніка. Ва ўсіх іншых выпадках прымяняецца звычайная мерка пра перазапіс (ці гэта малое паляпшэньне?). У дадатак прымяняюць звычайнае правіла пра вырашэньне разыходжаньняў: калі іншы ўдзельнік адчувае, што карысна падзяліць файл, то яго варта падзяліць.

Файлы зь бягучымі дадзенымі

  Будзьце асьцярожныя наконт перазапісу файлаў з новымі выданьнямі, што адлюстроўваюць новыя зьвесткі, бо ў шматлікіх выпадках гэта можа быць ня тым, чаго жадаюць карыстальнікі.

 [OK] Аднак файлы могуць распазнавацца карыстальнікамі ў якасьці тых, дзе зьвесткі могуць абнаўляцца — гэтыя файлы могуць і варта перазапісваць, каб пры патрэбе адлюстраваць новыя зьвесткі. Распазнаньне можа адбыцца паводле назвы і апісаньня файла, катэгорыяў або (больш выразна) з шаблёнам {{Current}}. Файл з назвай «File:Germany location map.svg», як чакаецца, пазначае бягучыя межы і мае абнаўляцца, калі, напрыклад, межы зьмяніліся або заўважылі памылкі. Зь іншага боку, файл з назвай «File:Germany, Federal Republic of location map October 1949 - November 1950.svg», як чакаецца, будзе слушным для таго пэрыяду і не адлюстроўвае бягучыя межы.

НЕ перазапісвайце

Выняткі з правіла малых зьмяненьняў

  • Выняткі з правіла «малыя зьмяненьні варта запампоўваць у той самы файл» (глядзіце вышэй):
    •   Лічбавае аднаўленьне
    •   Файлы, узнагароджаныя адмысловым статусам, як то «Абраная выява Вікісховішча», «Якасная выява Вікісховішча» або падобным статусам у іншым праекце «Вікімэдыі». Такія файлы пазначаюць шаблёнам {{Assessments}} («Ацэнкі»).
    •   Файлы, скарыстаныя ў праектах «Вікімэдыі», дзе выкарыстаньне патрабуе, каб файл заставаўся нязьменным
    •   Спрэчныя або аспрэчаныя зьмяненьні — глядзіце ніжэй.
    •   Штучнае маштабаваньне або павелічэньне з дапамогай прылады, улучна з паслугамі на падставе штучнага розуму або глыбокага навучаньня
    •   Прыбіраньне частак гістарычных выяваў.
      Напрыклад, гістарычныя гравюры часта маюць рамку і тэкст з апісаньнем пад выявай. Калі той быў часткай спачатнага твора, а вы жадаеце прыбраць яго для выкарыстаньня на бачынах «Вікімэдыі», запампуйце яго ў якасьці новага файла. Калі ёсьць анатаваньні або пазнакі на выяве, якія не былі часткай спачатнага твора, іх магчыма прыбраць і зьмясьіць у шаблён {{Information}} («Інфармацыя») без патрэбы запампоўваць у якасьці новай выявы. Напрыклад, у выпадку выяваў Саюзнага архіва Нямеччыны звычайна існуе нумар запыту і дата фатаграфіі.

Істотныя зьмяненьні

  •   Значныя зьмяненьні (напрыклад, карэннае кадраваньне)
  •   Зьмяненьні, што адлюстроўваюць розныя дадзеныя (напрыклад, абнаўленьне мапы)
    •  [OK] калі файл не пазначаны абнаўляльным, напрыклад, ня вызначаны для карыстальнікаў у якасьці такога, дзе зьвесткі магчыма абнавіць у назьве файла, апісаньні або шаблёнам {{Current}}

Недатычныя файлы

  •   Цалкам недатычныя файлы
    •   Розныя файлы пра аднолькавы прадмет (такія як здымак каровы, запампаваны паверх іншага здымка каровы)
    •   Розныя файлы датычна дакладна аднолькавага прадмета (напрыклад, адрозны здымак скульптуры Давыда ў выкананьні Мікелянджэлё)
    • Заўвага: не перазапісвайце файл, каб яго выдаліць. Замест гэтага трымайцеся Вікісховішча:Правіла выдаленьня.

Спрэчныя або аспрэчаныя зьмяненьні

  Зьмяненьні файла, якія верагодна аспрэчаць, варта запампоўваць пад асобнай назвай файла. Войны запамповак (від вайны рэдагаваньняў, у якой удзельнікі паўторна запампоўваюць розныя выданьні файла ў намаганьні зрабіць сваё выданьне бачным) заўжды непажаданыя. Як у выпадку іншых відаў вайны рэдагаваньняў, удзельнікаў, уцягнутых у войны запамповак, могуць заблякаваць.

Зьмяненьне магчыма адкаціць, калі іншы рэдактар думае, што зьмяненьне — не паляпшэньне (нават калі рэдактар, што ўносіць зьмяненьне, лічыць яго малым). Калі зьмяненьне адкацілі, новую выяву варта запампаваць пад новай назвай файла (толькі калі рэдактар-адкатчык выразна або прыхавана не пагаджаецца на аспрэчаную выяву). Гэта так, нават калі зьмяненьне неабходнае на погляд рэдактара, каб пазьбегнуць парушэньня аўтарскага права. У гэтым выпадку стары файла варта вылучыць на выдаленьне, калі пагадненьне немагчыма дасягнуць праз абмеркаваньне.

Чым больш вядома наконт выкарыстаньня файла (праз уключэньні ў праекты «Вікімэдыі»), тым больш асьцярожнымі варта быць удзельнікам у рашэньні наконт таго, ці зьмяненьне належыць да «малых». Шырокае выкарыстаньне файла робіць больш верагодным тое, што нават малыя зьмяненьні будуць спрэчнымі. Калі сумняецеся, запампоўка ў якасьці асобнага файла дазваляе ўнікнуць магчымых неспадзяванак для карыстальнікаў. У некаторых выпадках папярэдняе абмеркаваньне з папярэднім запампоўвальнікам або ў месцах, дзе файлам карыстаюцца, можа дапамагчы вырашыць, ці магчыма задуманае зьмяненьне лічыць «малым».

Зьмяненьні, што парушаюць сумяшчальнасьць зь іншымі выявамі

  Калі выявы сумяшчальныя міжсобку, асобныя выявы ня варта зьмяняць такім чынам, што робіць іх несумяшчальнымі зь іншымі. (Напрыклад, File:Icosahedron flat.svg ня варта перазапісваць белым выданьнем, бо тое паламае сумяшчальнасьць набору.)

 [OK] Малыя зьмяненьні магчыма ўносіць ва ўсе выявы, пакуль тыя застаюцца сумяшчальнымі. (Напрыклад, было самы раз прыбраць колы вакол лічбаў у File:Hawaiian Eruption-numbers.svg, бо гэта рабілі з усімі выявамі ў наборы.)

Прыклады

Малыя паляпшэньні

Глядзіце для прыкладу гісторыі зьменаў:

Малыя паляпшэнні для тэкставых складнікаў улучаюць выпраўленьне правапісу на подпісах мапы. У адрозьненьне ад гэтага пераклад подпісаў мапы з ангельскай на нямецкую — значнае зьмяненьне і мае запампоўвацца ў якасьці асобнага файла.

Істотнае кадраваньне або адкадраваньне

(Вікісховішча:Мультымэдыя для ачысткі#Непатрэбныя рамкі)

Тое, ці кадраваньне «істотнае», залежыць часткова ад кадраванай долі выявы і таго, наколькі выкінуты зьмест уплывае на пабудову. Для выявы музэйнага прадмета на шэрым тле кадраваньне значна бліжэй да прадмета палічылі малым:

Зь іншага боку, фотаздымак Марціна Скарсэзэ ніжэй істотна скадравалі для набліжэньня яго твару, а вынік уклалі ў асобны файл. Фотаздымак гары ніжэй скадравалі, каб істотна перабудаваць яго:

Заўжды памятайце карыстацца бясстратным кадраваньнем, калі кадруеце выяву ў JPEG.

  • Прыклад: Гэты партрэт маладзёна з рыбай 1899 году ў выкананьні Вільгельма Глёдэна запампавалі ў 2005 годзе, але перазапісалі ў 2010-м поўнафарматным некадраваным выданьнем. Хоць намерваліся аднавіць выяву да выданьня лепшай якасьці, перазапіс выявіўся спрэчным, бо зьмяніў кантэкст са сьціплай паставы да аголенай з магчымымі эратычнымі падразуменьнямі. У некаторых існых уключэньнях гэтае зьмяненьне было напажаданым і прывяло да спрэчкі. Запампоўка выявы вышэйшай якасьці як асобнага файла прадухіліла б гэта.

Няпраўленыя выданьні

  • Прыклад: File:Homenagem ao Padre Fernando Augusto da Silva, Santo António, Funchal, 1927.jpg — выява 1927 году са спачатным няпраўленым здымкам, запампаваным найперш, а затым палепшанае выданьне запампавалі хвілінай пазьней.
  • Прыклад: File:Periquitos - Psilopsiagon aymara.jpg — кадраванае выданьне File:Psilopsiagon aymara -Capilla del Monte -four-8.jpg, што мае некадраванае спачатнае выданьне ў гісторыі файла.
  • Супрацьпрыклад: File:Wounded Knee aftermath3.jpg — лічбава палепшанае выданьне няпраўленага спачатніка File:Wounded Knee aftermath.jpg. Падчас аднаўленьня адкрылі, што апісанае ў якасьці «абломкаў» у спачатніку было трупамі. Хоць само аднаўленьне было няспрэчным, перазапіс спачатніка з такім істотным зьмяненьнем кантэксту палічылі б спрэчным, і з адной гэтай прычыны выявы варта захоўваць у якасьці старонак асобнай выявы.

Другасныя выявы

  • Прыклад: File:Neapolitan Fisherboy.jpg — выява скульптуры, што зьмяшчае бірку выявы скульптуры ў гісторыі файла.
  • Прыклад: File:William Shatner Star Trek.JPG — рэклямны здымак Ўільяма Шатнэра ў якасьці Джэймза КІрка з тэлеперадачы «Зорны шлях», а найстарэйшую выяву ў гісторыі файла выкарыстоўваюць, каб пацьвердзіць стан грамадзкага набытку.

Файлы зь бягучымі дадзенымі

Прыклады:

Спрэчныя або аспрэчаныя зьмяненьні

Пастаянныя выданьні

Зьвязваньне файлаў

Прызнаньне

Упэўніцеся, што належна прызнаеце спачатнага творцу і прымяняеце дазвол, сумяшчальны са спачатным файлам. Можаце скарыстаць шаблёны {{Derived from}} («Вытворны з») і {{Derivative versions}} («Вытворныя выданьні»), каб зьвязаць файлы. Больш канкрэтныя вытворныя шаблёны таксама даступныя, у тым ліку {{Image extracted}} («Выява вынятая»), {{Retouched picture}} («Рэтушаваная карціна») і {{Attrib}}.

Выкарыстаньне поля «іншыя вэрсіі» ў шаблёне «Інфармацыя»

Шаблён {{Information}} мае паказчык |other versions, які магчыма скарыстаць, каб зьвязаць розныя вэрсіі файла. Вы можаце:


Спасылка на пераменьлівы зьмест

Калі жадаеце падаць або скарыстаць пастаянную спасылку на іншыя праекты для выявы, якую, як чакаецца, паўторна абнаўляцьмуць, то маеце некалькі спосабаў зрабіць гэта:

  • Пазначайце старонку выявы шаблёнам {{Current}} (глядзіце § Файлы зь бягучымі дадзенымі). Асноўная хіба ў тым, што пры патрэбе старое выданьне немагчыма наўпрост зьвязаць.
  • Стварыце старонку перанакіраваньня на файл пад выдуманай назвай файла на Вікісховішчы і скарыстайце спасылку на гэтую назву файла ў іншых праектах. Зьмяніце перанакіраваньне на кожнае новае выданьне (зваротныя спасылкі зь іншых праектаў ня трэба абнаўляць). Гэта абазначае абнаўленьне толькі адной спасылкі замест многіх. (Прыміце да ўвагі, што ўплыў перазапісу або пераключэньня можа крыху затрымвацца праз затрымку запасьніка або праваліцца празь недасканаласьць апраграмаваньня.) Напрыклад: спасылка на File:Africa borders redirect у Вікіпэдыі і Вікісховішчы мае ўказальнік File:Africa borders redirect на File:Africa borders 2011 і File:Africa borders 2012, калі патрэбна.
  • Спалучыце 2 спосабы. Асаблівае выданьне магчыма запампаваць (і зьвязаць) асобна пад адмысловай пастаяннай назвай файла, а адрозную назву файла магчыма пазначыць выданьнем {{Current}} і наогул перазапісаць бягучым выданьнем. Гэта значыць (толькі ў папярэднім рашэньні), што бягучае выданьне даступнае пад 2-ма назвамі файлаў: адным для пастаяннага зьместу і другім для абнаўляльнага. Гэтае рашэньне мае быць менш успрымальным за папярэдняе да затрымкі запасьніка і памылак абнаўленьня апраграмаваньня.

Папярэджаньне: калі прыбягаеце да аднаго з гэтых рашэньняў, упэўніцеся, што карыстальнікам назвы файла ясна, што зьмест файла можа мяняцца, і паспрабуйце праверыць выкарыстаньне файла перад абнаўленьнем перанакіраваньня або перазапісам файла.

Заўвагі

  1. Файл можа перазапісаць удзельнік з уліковым запісам, старэйшым за 4 дні, са старонкі апісаньня файла пры дапамозе спасылкі Загрузіць новую вэрсію гэтага файла пад гісторыяй файла або праз Загрузіць файл. «Загрузіць файл» падае 2 папераджальныя паведамленьні пры перазапісе існага файла — МэдыяВікі:ЗапампоўкаФормаПерадпраглядПеразапісПамылка і МэдыяВікі:Файліснуе (глядзіце таксама Phab:T41344). Майста загрузкі не дазваляе перазапіс файлаў.

Глядзіце таксама

Дапамога

Спосабы атрыманьня дапамогі

Іншыя правілы і рэкамэндацыі