Commons:Унёсак вашай уласнай працы

Shortcut
This project page in other languages:

Гэта даведнік для людзей, якія жадаюць унесьці сваю ўласную працу ў Вікісховішча. Ён апісвае патрабаваньні для ўлучэньня твору і прапануе параду пра «найлепшыя практыкі» ў вікі. Глядзіце Вікісховішча:Як рабіць здымкі для Вікісховішча наконт парадаў пра стварэньне здымкаў.

1-ы крок: Ці сапраўды гэта вашая ўласная праца? edit

Ня ўсе створаныя вамі працы насамрэч вашая ўласная праца. Гэта праўда. Прачытайце Вікісховішча:Уласная праца, каб упэўніцца, што створаная вамі праца насамрэч дапушчальная тут.

2-і крок: Ці гэта прыдатна тут? edit

  • Ці ваш файл — мэдыяфайл?
  • Ці верагодна, што той будзе карысным для праекту Фундацыі «Вікімэдыя»? Напрыклад, ці можаце ўказаць на артыкул Вікіпэдыі, якому будзе выгада ад ўлучэньня гэтага файла?

Мабыць, вашаму файлу не належыць быць тут, калі не адказваеце ТАК на абодва пытаньні. Вікісховішча:Ахоп праекту зьмяшчае больш падрабязнасьцяў пра тое, што прыдатна для ўлучэньня сюды.

3-і крок: Выгляд файла edit

Вікісховішча выкарыстоўвае толькі адкрытыя выгляды файлаў. Вікісховішча:Ахоп праекту/Дапушчальныя віды файлаў пералічвае, якія выгляды файлаў прымальныя ў Вікісховішчы. Вікісховішча:Апраграмаваньне і Дапамога:Пераўтварэньне відэа пералічваюць агульнаўжывальныя праграмы, якія магчыма скарыстаць, каб пераўтварыць файлы ў гэтыя выгляды пры патрэбе.

Вікісховішча:Дапамога па мэдыях пералічвае праграмы, якія магчыма скарыстаць, каб прайграць гук і відэа ў выглядзе Огг (анг. Ogg). Дадатковыя зьвесткі датычна відэаў Вікісховішчы магчыма знайсьці на Вікісховішча:Відэа.

4-ы крок: Загрузка edit

Людзі, якія запампоўваюць сваю ўласную працу, могуць накіравацца наўпрост у Майстар загрузкі. Вам спатрэбіцца ўвайсьці, таму, калі яшчэ не стварылі ўліковы запіс, зрабіце гэта зараз. Глядзіце таксама Вікісховішча:Першыя крокі/Запампоўка файлаў.

Абярыце зьмястоўную апісальную назву файла прызначэньня. Файлы нельга проста перайменаваць, таму паспрабуйце зразумець усё зь першага разу. Калі забываеце, адзначце стары файл шаблёнам {{rename|image:лепш названы файл.jpg|прычына перайменаваньня}}.

5-ы крок: Апісаньне файла edit

Скарыстайце шаблён «Інфармацыя» ({{Information}}). Зьвярніце асаблівую ўвагу на поле «Апісаньне».

Уявіце, што хтосьці трапляе на файл, пстрыкнуўшы «Выпадкова». Якія зьвесткі яму патрэбна ведаць, каб здолець зразумець файл? Уявіце, што хтосьці шукае файл праз пошукавік, а адзіныя зьвесткі, якія ён атрымлівае, з апісаньня, якое вы пішаце. Якія ключавыя словы вам варта ўлучыць, каб упэўніцца, што той можа знайсьці яго?

Можаце таксама скарыстаць шаблёны, каб падаць апісаньні на шматлікіх мовах, напрыклад, {{be-tarask|па-беларуску клясычным правапісам}} або {{uk|па-ўкраінску}}. Гэта вельмі карысна. Глядзіце Commons:Моўныя шаблёны наконт падрабязнасьцяў.

If you make a mistake doing this on the upload form, do not worry! You can change it later by editing the image description page just as you would a normal wiki page.

العربيَّة | Boarisch | български | català | Deutsch | English | español | français | magyar | 日本語 | македонски | Nederlands | português | svenska | 中文(中国大陆)‎ | 中文(简体)‎ | +/−

 
Інфаграфіка, каб дапамагчы новым удзельнікам «Вікімэдыі»

6-ы крок: Выбар дазволу edit

Глядзіце Вікісховішча:Выбар дазволу. Раім прачытаць гэтую старонку прынамсі аднойчы, але, калі давяраеце нашаму меркаваньню, раім адно з наступнага:

  • для выяваў, гуказапісаў, відэазапісаў і кароткіх кавалкаў тэксту:
  • для такіх вялізьнейшых кавалкаў тэксту, як уся вэб-старонка або іншы тэкставы дакумэнт:
  • найбольш абмежавальны прымальны дазвол «ТГ» ПА-АУ 4.0 {{self|GFDL|cc-by-sa 4.0}}: уласная праца, вольнае аўтарскае права, пазначэньне аўтарскага права патрабуецца для выкарыстаньня, карыстальнікі маюць распаўсюджваць на аднолькавых умовах — шматдазвольнасьць паводле Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ (ЛВД ГНУ) і дазволу «ТГ» ПА-АУ 4.0;
  • менш абмежавальны дазвол ЛВД ГНУ і «ТГ» ПА 4.0 {{self|GFDL|cc-by-4.0}}: уласная праца, пазначэньне аўтарства патрабуецца для выкарыстаньня, карыстальнікі могуць надаць усялякі пажаданы імі дазвол — шматдазвольнасьць паводле ЛВД ГНУ і «ТГ» ПА 4.0;
  • дазвол на грамадзкі набытак {{PD-self}}: усе правы выпусьцілі (у грамадзкі набытак);
  • для бібліятэк апраграмаваньня:
  • найбольш пашыраны АГД {{GPL}}: Агульны грамадзкі дазвол, гэты дазвол для бібліятэкі дапускае яе выкарыстаньне толькі ў праграмах пад АГД;
  • менш пашыраны: МАГД {{LGPL}}: Меншы агульны грамадзкі дазвол, дазвавяе карыстаньне бібліятэкай ва ўласьніцкіх праграмах.

Гэтыя шаблёны даступныя праз адборшчык дазволу або можаце ўручную ўвесьці іх шляхам капіяваньня і ўстаўкі тлустага тэксту вышэй у поле падсумаваньня ў форме загрузкі. Можаце таксама скапіяваць і ўставіць іх у апісаньне файла пасьля стварэньня файла шляхам пстрыканьня па ўкладцы «Рэдагаваць» уверсе старонкі файла ў Вікісховішчы і разьмяшчэньня шаблёну ў разьдзеле «Дазволы».

Калі вашая выява вынятковай якасьці, вам можа спатрэбіцца падаць заяву пра дазвол з пацьверджаньнем таго, што вы — насамрэч праваўласьнік. Прылада ўтварэньня такой заявы пра дазвол даступная тут (хоць гэта можа здавацца непрадбачлівым, вам варта запампаваць файл перад падачай заявы пра дазвол для яго выкарыстаньня).

Калі ласка, прыміце да ўвагі, што існуе некалькі агульнапрынятых дазволаў, якія мы ня можам прыняць, і што, калі вы запампоўваеце файл пад адным з гэтых дазволаў, яго хутка выдаляць. Сярод недаступных дазволаў ёсьць наступныя:

7-ы крок: Даданьне катэгорыяў або галерэяў edit

Дадайце ваш файл прынамсі ў адну дарэчную катэгорыю або галерэю.

Дадайце найбольш дарэчныя катэгорыі, якія існуюць. Прачытайце Вікісховішча:Катэгорыі дадаткова пра тое, як катэгорыі працуюць.

Іншы спосаб знайсьці катэгорыі — шляхам пошуку падобных мультымэдыя і спраўджаньня, у якіх яны катэгорыях.

If you make a mistake doing this on the upload form, do not worry! You can change it later by editing the image description page just as you would a normal wiki page.

العربيَّة | Boarisch | български | català | Deutsch | English | español | français | magyar | 日本語 | македонски | Nederlands | português | svenska | 中文(中国大陆)‎ | 中文(简体)‎ | +/−

Неабавязковае edit

Геакод edit

У Вікісховішчы геакадаваньне — дзейнасьць прымацаваньня зьвестак пра геаграфічнае месцазнаходжаньне да мультымэдыя. Калі мы геакадуем мультымэдыя ў Вікісховішчы, то вызначаем шырату і даўгату месцазнаходжаньня камэры і прымацоўваем іх да старонкі апісаньня шаблёнам «Месцазнаходжаньне» ({{Location}}). Прачытайце Вікісховішча:Геакадаваньне наконт дадатковых зьвестак.

Анатуйце edit

 
Вынікі «Выяваанатавальніка»

Калі вашая выява зьмяшчае шмат людзей, мясцовасьцяў і прадметаў, якіх пажадаеце вызначыць, то можаце скарыстаць «Выяваанатавальнік». Прачытайце Дапамога:Дадатак-Выяваанатавальнік наконт дадатковых зьвестак.

Скарыстайце файл у «Вікімэдыі» edit

Можаце цяпер скарыстаць файл саматужна ва ўсялякай Вікіпэдыі або іншым праекце «Вікімэдыі», як калі б той спампавалі ў гэты праект. Гэтак вам ня трэба рабіць штосьці адмысловае — гэта проста працуе саматужна.

Выява ў Вікісховішчы:  

Тое, што вы пішаце на старонцы вашага праекту: [[Image:example image.jpg]]

Глядзіце Дапамога:Выявы наконт дадатковых падрабязнасьцяў пра сынтаксіс выявы.

Атрымайце прызнаньне вашай працы ў якасьці высакаякаснай edit

Вікісховішча:Якасныя выявы — хада прызнаньня высакаякасных выяваў, унесеных вікімэдыйцамі (а калі вы завялі ўліковы запіс тут, гэта робіць вас вікімэдыйцам), якія адпавядаюць рэкамэндацыям наконт выяваў. Тут можаце атрымаць каштоўную параду пра тое, як палепшыць вашую фатаграфію.

Калі вашая праца найвышэйшай даступнай якасьці, вам варта падаць яе ў Вікісховішча:Абраныя выявы. Гэтыя файлы безумоўна «найлепшыя з найлепшых» і па адным паказваюць штодня на Галоўнай старонцы ў якасьці Выявы дня Вікісховішча. Раюць выдаткаваць некаторы час на існыя вылучэньні і ўжо абраныя выявы, каб атрымаць адчуваньне ўзроўню чаканай якасьці.

Спрыяйце нашмат больш edit

Існуе шмат прыладаў, каб дапамагчы людзям, якія запампоўваюць шмат матэрыялу.

Найперш, можаце пацікавіцца чытаньнем даведнік пра галерэі, шаблёны і катэгорыі ўдзельнікаў. Можаце закласьці катэгорыю з назвай, падобнай да Катэгорыя:Файлы ўдзельніка:Ліцьвін, і дадайце ўсе вашыя файлы ў тую катэгорыю, каб было лягчэй іх знаходзіць. (Прыміце да ўвагі, што прылада Галерэя саматужна паказвае вам ўсе запампаваныя вамі файлы)

Існуе некалькі праграмаў, якія магчыма скарыстаць для «заліўкі кучай». Глядзіце Вікісховішча:Прылады спампоўкі наконт сьпісу.

Майце на ўвазе, што нават падчас заліўкі кучай файлам усё ж патрэбныя паасобныя апісаньні.

Адзін просты спосаб атрымаць больш здымкаў, каб унесьці, — сфатаграфаваць ваш родны горад (анг.).

Усё зроблена edit

Можаце спытаць у Вікісховішча:Стол даведак, калі маеце якія складанасьці або пытаньні.

Глядзіце таксама edit