Вікісховішча:Першыя крокі/Выкарыстаньне

This page is a translated version of a page Commons:First steps/Reuse and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:First steps/Reuse and have to be approved by a translation administrator.
Прагулка першых крокаў
Парады і падказкі
Трэція бакі
Як карыстацца мэдыяфайламі Вікісховішча

Пошук мэдыяфайлаў у Вікісховішчы

Каб знайсьці пэўныя мэдыяфайлы ў Вікісховішчы, можаце пашукаць у цэлай катэгорыі або паглядзець, ці існуе старонка галерэі наконт вашага прадмета. Вікісховішча мае менш старонак, чым Вікіпэдыя артыкулаў, але мае шэраг такіх старонак галерэяў, як Ровар, Возера, шматлікія Нацыянальныя паркі, віды расьлінаў і жывёлаў, што робіць пошук і спасылкі прасьцейшымі. Можаце дадаць спасылку са старонкі галерэі Вікісховішча ў артыкул Вікіпэдыі, дзе збор будзе больш дарэчным за адзінкавы мэдыяфайл.

Калі жадаеце скарыстаць мэдыяфайлы Вікісховішча па-за праектамі «Вікімэдыі», гэта вітаецца. Аднак майце на ўвазе некаторыя вельмі важныя пункты:

  • Адрозна ад традыцыйных мэдыясховішчаў Вікісховішча — вольнае. Кожнаму дазволена ўзнаўляць, выкарыстоўваць і зьмяняць усялякія файлы тут вольна для ўсялякай задачы, у тым ліку камэрцыйнай, пакуль крыніцу і творцаў прызнаюць і ў шматлікіх выпадках пакуль вы выпускаеце вашыя ўзнаўленьні і паляпшэньні пад аднолькавай свабодай для іншых.

Сама база зьвестак Вікісховішча і тэксты ў ім пад дазволам «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ) і Ліцэнзіяй вольнай дакумэнтацыі ГНУ. Умовы дазволу на кожны асобны мэдыяфайл магчыма знайсьці на яго старонцы апісаньня.

Аднак ведайце, што мы ня можам паручыцца за слушнасьць зьвестак, дадзеных пра кожны файл. Таму, калі ласка, правярайце самастойна ўмовы дазволу, дадзеныя на мэдыяфайл, які жадаеце скарыстаць.

Устаўка мультымэдыя Вікісховішча ў праекты «Вікімэдыі»

Наогул, каб уставіць мэдыяфайл Вікісховішча ў Вікіпэдыю або іншую вікі «Вікімэдыі», проста дадайце яго такім самым чынам, як калі б той захоўваўся там на месцы.[clarification needed] Каб дадаць выяву на старонку, скарыстайце, напрыклад, спасылку ў выглядзе (паказана звычайнае выкарыстаньне):

[[Image:файл.jpg|значак|апісальны тэкст]]

Каб дадаць гук, можаце абраць між магчымасьцямі, калі шаблён «Гук» (Шаблён:Праслухаць, {{Audio}}) ёсьць у вашай мясцовай вікі (інакш можаце скарыстаць першы спосаб):

[[Media:файл.ogg|апісальны тэкст]]
{{Audio|Назва-файла-без-прасторы-назваў|апісальны тэкст}}

Далейшыя падрабязнасьці магчыма знайсьці на старонцы дапамогі з мультымэдыя ў МэдыяВікі, старонцы разьметкі выяваў і ў падручніку па здымках на Вікіпэдыі.

Устаўка мультымэдыя Вікісховішча ў праекты трэціх бакоў

Файлы Вікісховішча магчыма ўставіць ва ўсталёўкі МэдыяВікі трэціх бакоў шляхам карыстаньня гэтымі наладамі МэдыяВікі. Гэтая магчымасьць вядомая як Імгненнае Вікісховішча.

Заўжды вітаецца запампоўка вамі файлаў, якімі цікавіцеся для выкарыстаньня, пакуль выконваеце ўмовы дазволу, пададзеныя разам з файламі.

Дадатковае чытво

Старонкі Вікісховішча:

Падручнік МэдыяВікі: