Вікісховішча:Першыя крокі/Выбар дазволу

This page is a translated version of a page Commons:First steps/License selection and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:First steps/License selection and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:FS/LS

Прагулка першых крокаў
Парады і падказкі
Трэція бакі

Як абраць правільны дазвол

Калі запампоўваеце файл, вам варта падаць заяву пра дазвол на яго.

Выбар дазволу на ваш файл — важнае рашэньне, бо ўвесь зьмест у Вікісховішчы мае быць пад вольным дазволам. Таму важна паясьніць вашыя правы, каб запампаваць яго пад вольным дазволам. Дрэва рашэньня — малюнкавы агляд пытаньняў ніжэй.

 
Decision Tree on Uploading Images to Commons

Парады і падказкі

  • Наогул вы ня можаце адклікаць нададзеныя дазволы, калі выпускаеце ваш уласны зьмест пад вольным дазволам.

Некаторыя вольныя дазволы саматужна пакрываюць розныя выданьні зьместу пад дазволам, бо, паводле прымянімага закону аб аўтарскім праве, гэтыя выданьні лічаць аднолькавым творам. Напрыклад, можаце пажадаць надаць файлы мініяцюрнай якасьці паводле дазволу «Творчых грамадаў» пры захаваньні неапрацаваных узнаўленьняў у вышэйшым разрозьненьні ўласьніцкімі. Аднак, калі так робіце, вам варта асьцерагацца таго, што можаце таксама незнарок надаць дазвол на тыя іншыя выданьні, бо ў дачыненьні аўтарскага права абодва могуць палічыць аднолькавым творам.

Калі надаеце такі дазвол, каб удзельнікі скарысталі выданьне твору, дазвол можа саматужна даць удзельнікам аднолькавыя правы скарыстаць усялякае выданьне, якое розьніцца толькі на ўзроўні нейкага саматужнага пераўтварэньня, незалежна ад якасьці або разрозьненьня. Хоць падрабязнасьці таго, што лічыць аднолькавым творам розьняцца між правападлегласьцямі, адно пытаньне ключавое — ці дастаткова творчага выяўленьня дадаюць пры пераўтварэньні. Глядзіце Вікісховішча:Аднолькавы твор наконт дадатковых падрабязнасьцяў.
  • Найпрасьцейшы выпадак дачы дазволу — самамаляваныя выявы. Зьнятыя вамі здымкі крыху больш няпэўныя. Калі хтосьці з вызначаных людзей мае разважнае чаканьне прыватнасьці, яго дазвол патрабуецца для выданьня. Тое, што складае разважнае чаканьне прыватнасьці, велізарна розьніцца ад краіны да краіны. Глядзіце Вікісховішча:Фатаграфіі вызначаных людзей наконт больш канкрэтных, падрабязных зьвестак пра гэтыя адрозьненьні.
  • Паказаны прылюдна мастацкі твор пакрываюць у некалькіх дзяржавах, у тым ліку, напрыклад, у Нямеччыне, Швайцарыі і Аўстрыі згодна са свабодай панарамы, тады як такія іншыя дзяржавы, як Францыя і Італія ня маюць такога правіла. Калі свабоду панарамы прымяняюць можаце запампаваць вашыя выявы мастацкіх твораў або будынкаў бесьперашкодна. Гэтага не дапускаюць у такіх краінах, як Францыя і Італія. Напрыклад, вам нельга запампаваць здымак Палац італьянскай цывілізацыі ў Рыме (Італія), калі палац невыпадковы на здымку ў цэлым.
У выпадках, дзе прадмет пад пытаньнем толькі часова ўсталявалі ў грамадзкім месцы, свабоду панарамы могуць не прымяняць. Аднам вядомым прыкладам гэтага быў загорнуты Дзяржаўны сход у выкананьні Хрыста Явачава ў Бэрліне (Нямеччына). Вам таксама варта здабыць дазвол на прадметы ў музэях або здымкі прыватнай маёмасьці — інтэр'ерныя фотаздымкі асабліва строга патрабуюць згоды ўласьніка.
  • Большасьць выяваў, якія знойдзеце ў Сеціве, нельга запампоўваць, калі праваўласьнік выразна не дазволіў выданьне пад вольным дазволам. Аднак можаце паспрабаваць папрасіць дазвол. Калі здабудзеце такі дазвол праз электронную пошту, калі ласка, перашліце яго на permissions@wikimedia.org і спашліцеся ў ім на запампоўку. Раюць прыкладаць такую звычайную абвестку згоды, як Вікісховішча:Шаблёны запытаў на выкарыстаньне, у ваш электронны ліст з просьбай дазволу.
  • Калі творца працы памёр больш за 70 гадоў таму, то тая ў грамадзкім набытку ў большасьці дзяржаваў і яе магчыма запампаваць амаль ва ўсіх выпадках. Гэта датычыць узнаўленьняў трэцімі бакамі таксама, бо ім не стае ўласнай творчасьці, патрэбнай, каб паставіць іх пад аўтарскае права (глядзіце прыклад справы Бібліятэкі імя Брыджмэна супраць «Корэла»).

Больш парабязныя зьвесткі пра аўтарскае права і дачу дазволу, як і законы аб аўтарскім праве ў розных краінах магчыма знайсьці на Вікісховішча:Дазволы.

Даступныя дазволы

Жаргон пра дазволы
Панятак Значэньне
Дазвол Праўны дакумэнт, які акрэсьлівае дазволенае карыстаньне (або адсутнасьць такога) мультымэдыя. Толькі праваўласьнік мультымэдыя можа прымяніць дазвол да яго.
«ТГ» «Творчыя грамады» — арганізацыя, якая напісала вольныя дазволы для грамадзкага карыстаньня. Гэтыя дазволы з прыстаўкай «ТГ».
Пазначэньне аўтарства Наданьне прызнаньня творцу. У дазволах «ТГ» гэта скарачаюць як ПА.
Аднолькавыя ўмовы Працы пад дазволам, атрыманыя з крыніцы пад вольным аўтарскім правам падобным чынам, гэта скарачаюць як АУ.
Вольнае аўтарскае права Дапускае больш вольнае карыстаньне за звычайнае аўтарскае права.
Сумленнае карыстаньне Вучэньне, у якім грамадзкасьць мае абмежаванае права карыстацца матэрыяламі пад аўтарскім правам.

Вы маеце шэраг даступных дазволаў на выбар, калі мультымэдыя, якія запампоўваеце, ёсьць вашымі ўласнымі творамі. Абраньне спосабу з разьдзелу «Творчыя грамады» — выдатны выбар, калі не турбуецеся за вашыя правы на мультымэдыя і проста жадаеце дадаць файл хутка. Вывучыце кожны дазвол і вырашыце на падставе вашых мерак, калі жадаеце ўзважыць, якія дазволы даеце і якія правы здабываеце. Наступнае — асноўны агляд кожнага дазволу, уладкаваны паводле найлепшых і лепшых прапановаў.

Можаце паставіць «Ніякі» і ўручную ўставіць належны дазвол пазьней, калі няма належнага дазволу, каб выбраць (глядзіце Вікісховішча:Шаблёны аўтарскага права наконт сьпісу ўсіх дапушчальных дазволаў). Аднак гэта дастаткова прасунуты спосаб, бо патрабуе ад вас веданьня назвы шаблёну дакладнага дазволу.

«Ня ведаю, што такое дазвол»
Гэта не сапраўдны выбар, але выпрабаваньне, каб праверыць, што ведаеце тое, што робіце. Запампаваныя з пазнакай гэтага выбару файлы выдаляць. У прыватнасьці сумленнае карыстаньне і іншыя несвабодныя дазволы (як то наданьні для некамэрцыйнага карыстаньня) не дапушчальныя ў Вікісховішчы.

Найлепшыя практыкі

«Уласны твор, патрабуецца пазначэньне аўтарства, вольнае аўтарскае права» ({{«ТГ» ПА-АУ 4.0}})
Гэты выбар патрабуе, каб за творцам мультымэдыя прызналі твор і каб вытворныя працы надалі пад падобным дазволам. Гэта рэкамэндаваны выбар, бо спрашчае карыстаньне вашымі мэдыяфайламі пры адначасным дазволе вам захаваць некаторыя правы на твор.
«Уласны твор, патрабуецца пазначэньне аўтарства» ({{«ТГ» ПА 4.0}})
Іншая шматдазвольнасьць, гэты выбар патрабуе пазначэньня аўтарства і/або выпуску вытворных працаў пад падобнымі дазволамі.
«Уласны твор, грамадзкі набытак» ({{«ТГ» ГН}})
Гэтым выбарам вы надаеце ўсім дазвол карыстацца вашымі мультумэдыя для ўсялякай задачы, якую тыя палічаць прыдатнай. Людзям нават ня трэба прызнаваць вас. Вашую выяву нельга надаць пад іншым дазволам пазьней, калі тая ў грамадзкім набытку. Іншыя вольныя дазволы даюць вам захаваць прынамсі некаторыя вашыя правы.

Гэтыя дазволы стварылі «Творчыя грамады», якія ўтварылі набор модульных дазволаў, якія магчыма перамешваць у шматлікіх разнастайнасьцях. Усе абнародаваныя выданьні 2-х дазволаў прымальныя. На 2015 год выданьне 4.0 было найбольш нядаўнім з выпушчаных. Выданьнем 2.0 часта карыстаюцца для запамповак з «Флікра», бо гэта адзінае даступнае там выданьне. Файлы, даступныя толькі пад дазволамі, якія зьмяшчаюць умовы пра «некамэрцыйнасьць» і/або «ніякіх вытворнікаў», — несвабодныя і таму не прымальныя.

Падсумаваньне

Карысная думка спраўдзіць «Назіраць за гэтай старонкай», каб адсочваць зьмяненьні датычна вашых мультымэдыя, калі вы скончылі з гэтым выбарам. У вашым асабістым сьпісе назіраньня можаце пабачыць адсочаныя даты зьмяненьня файлаў, заўвагі і асобаў, якія ўнесьлі зьмяненьні. Можаце знайсьці сьпіс назіраньня ва ўкладках удзельніка ўверсе ўсялякай старонкі.

Урэшце, калі пстрыкніце на «Загрузіць файл», можа спатрэбіцца ўхваліць гэтае дзеяньне, бо вашае апраграмаваньне можа палічыць гэта справай бясьпекі. Пасьля завяршэньня загрузкі, што можа заняць пэўны час, вас перанакіруюць на старонку гэтага файла.

Калі запампавалі файл для карыстаньня ў Вікіпэдыі або іншым праекце, які карыстаецца Вікісховішча ў якасьці сховішча файлаў, вам усё ж патрэбна адрэдагаваць дарэчную старонку ў тым іншым праекце, каб ваш файл паказвалі там. Калі ласка, зьвярніцеся да старонак дапамогі таго праекту пра мэдыякарыстаньне наконт далейшых указаньняў. Указаньні для Вікіпэдыі па-беларуску магчыма знайсьці на Вікіпэдыя:Выявы.

Дадатковае чытво

Старонкі Вікісховішча: